- Катэгорыя: Вясна
У судзе Ленінскага раёна Мінска сёння, 6 чэрвеня, пачаўся разгляд крымінальнай справы супраць былога адваката Андрэя Мачалава. Яго абвінавачваюць паводле ч. 1 арт. 380 Крымінальнага кодэкса — выкарыстанне падробленых дакументаў. Нібыта адвакат падрабіў ордэр на ўдзел у крымінальным працэсе, хоць нібыта ведаў, што да гэтага часу быў выключаны з Мінскай гарадской калегіі адвакатаў. Заяву ў пракуратуру на Мачалава напісала суддзя Анжэла Касцюкевіч, якая судзіла падабаронную адваката. Цяпер справу супраць экс-адваката разглядае суддзя Таццяна Шоцік. Адвакат Мачалава Віталь Брагінец цяпер адбывае адміністрацыйны арышт — 25 траўня яго асудзілі на 15 сутак арышту за "непадпарадкаванне міліцыі", пасля таго, як затрымалі "для праверкі на датычнасць да пратэснай дзейнасці". У мінулым чэрвені Мачалаў мусіў абараняць у судзе мінчанку Вольгу Сінялёву, якая папрасіла з'ехаць з арэнднай кватэры пракурорку Аліну Касьянчык. Адвакат прыйшоў на працэс, дзе даведаўся, што яго пазбавілі ліцэнзіі. За гэта яго і будуць судзіць — за тое што прыйшоў, як высветлілася, па несапраўднаму адвакацкаму пасведчанню на судовае пасяджэнне.
- Катэгорыя: Вясна
1 чэрвеня 2022 года ў судзе Першамайскага раёна Віцебска вынесены прысуд Валерыю Елісееву. Яго прызналі вінаватым паводле арт. 369 Крымінальнага кодэкса і асудзілі да 1,5 гадоў абмежавання волі з накіраваннем у ПУАТ – “хіміі”. Суддзя Алена Жук не пагадзілася з прапановай пракурора Аляксея Бізунова, які прасіў прызначыць абвінавачанаму пакаранне ў выглядзе двух гадоў “хіміі”.
- Катэгорыя: Вясна
Праваабаронца "Вясны" Марфа Рабкова ужо 19 месяцаў знаходзіцца ў зняволенні, а цяпер над ёй праходзіць суд. У адным са сваіх нядаўніх лістоў яна падзялілася сваімі думкамі пра няволю. У апісанні сваіх надзей Марфа зрабіла некалькі адсылак да літаратуры: "Імкнуся не думаць пра тое, колькі часу я ўжо правяла ў зняволенні. Я наогул глушу ў сабе ўсе падобныя думкі, каб не хвалявацца лішні раз. Гэта ўсё контрпрадуктыўна. Трэба верыць, што ўсё зменіцца. Бо не магу я думаць пра дрэнныя варыянты развіцця свайго жыцця.
- Катэгорыя: Вясна
56-гадовую Наталлю Падлеўска затрымалі летась у лістападзе за каментары ў адрас Лукашэнкі, Касьянчык і іншых прадстаўнікоў улады. Больш за паўгода яе пратрымалі пад следствам у СІЗА, дзе ў яе абвастрыліся хранічныя захворванні. На судзе, які праходзіў два дні ў закрытым рэжыме, жанчына ўвесь час была ў кайданках — ёй дазволілі зняць іх, толькі каб падпісаць дакументы.
- Катэгорыя: Вясна
У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю грамадзянскую пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 8 чэрвеня збірае апошнія факты палітычнага пераследу грамадзян Беларусі. Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:
- Катэгорыя: Вясна
Сумесная заява праваабарончых арганізацый Беларусі 18 траўня 2022 г. КДБ правёў ператрусы ў рэдакцыi газеты “Беларусы і рынак” i дома ў дырэктара газеты Канстанцiна Залатых, пасля чаго ў яго канфіскавалi ноўтбук і сродкі сувязі, а потым Канстанцiн быў затрыманы. Адвакат затрыманага амаль тыдзень не здолеў сустрэцца са сваім падабаронным, а дакладнае месца знаходжанне дырэктара выдання заставалася невядомым.
- Катэгорыя: Вясна
У Магілёўскім абласным судзе на 8 чэрвеня прызначаны разгляд крымінальнай справы фрылансера "Радыё Свабода", палітвязня Андрэя Кузнечыка. Яго абвінавчваюць у “стварэнні экстрэмісцкага фарміравання” (арт. 361-1 Крымінальнага кодэкса). Суд будзе праходзіць у закрытым рэжыме.
- Катэгорыя: Вясна
Юрысты “Вясны” сумесна з беларускім ПЭН накіравалі зварот да Спецыяльных дакладчыкаў і ў Працоўныя групы ААН у сувязі з пераследам выдаўца і дырэктара крамы “Кнігаўка” Андрэя Янушкевіч.
- Катэгорыя: Вясна
За кратамі ў Беларусі цяпер знаходзяцца прадстаўнікі шматлікіх прафесій, культур і родаў дзейнасці. Сярод іх — і людзі, чые жыццё моцна пераплеценае з музыкай розных форм і жанраў. Цяпер, калі музыканты, выканаўцы, кампазітары вымушаныя быць у зняволенні, іхнімі галасамі могуць стаць людзі на волі. Для гэтага дастаткова не пераставаць слухаць тое, ў ва што яны ўкладвалі ўвесь свой імпэт, і пры магчымасці — пашыраць веды пра беларускую культуру. Таму сёння мы прапануем пазнаёміцца з музыкай палітзняволеных, якую яны стварылі яшчэ да таго, як трапіць за краты.