Мікалай Віцікаў У судзе Навабеліцкага раёна Гомеля 7 чэрвеня вынеслі прысуд жыхару Церухі палітвязню  Мікалаю Віцікаву, якога абвінавачваюць у дыскрэдытацыі Рэспублікі Беларусь па арт. 369-1 Крымінальнага кодэкса.

Справу разглядае суддзя Аляксандр Зінчук.

68-гадовы пенсіянер і былы дэпутат сельскага Савета Мікалай Віцікаў быў затрыманы 14 студзеня 2022 года. Да суда ўтрымліваўся ў Гомельскім СІЗА № 3.

Падставай для затрымання паслужыў ягоны ліст у раённую газету «Маяк» з нагоды абмеркавання зменаў у Канстытуцыю. Следчыя кваліфікавалі ліст пенсіянера па ч. 1 арт. 130 Крымінальнага кодэкса — распальванне сацыяльнай варожасці, а раёнка адрэагавала абразлівым артыкулам.  Затым абвінавачанне змянілі на іншае: дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь.

Да пяці гадоў калоніі. Прапановы пенсіянера па канстытуцыйнай рэформе кваліфікавалі як распальванне варожасці

14 студзеня Мікалая затрымалі і змясцілі ў ізалятар часовага ўтрымання. Пазней яго перавялі ў статусе падазраванага па ч. 1 арт. 130 Крымінальнага кодэкса ў гомельскі СІЗА-3. Па гэтым артыкуле мужчыне пагражае да пяці гадоў калоніі.

Мікалая Віцікава з Гомельскага раёну асудзілі на 8 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму за "покушение на распространение недостоверной, оскорбительной.... информации о деятельности госорганов, силовиков... ".

Крыніца: Пенсіянера з Церухі асудзілі за дыскрэдытацыю Рэспублікі Беларусь