- Катэгорыя: Вясна
Справу жыхара Салігорска, трэнера Алега Гаўрылава перадалі ў пракуратуру для далейшага накіравання ў суд.
- Катэгорыя: Вясна
У судзе Маларыцкага раёна 15 чэрвеня пачаўся разгляд крымінальнай справы мясцовай актывітскі Партыі БНФ Людмілы Рамановіч. Яе абвінавачваюць у абразе Аляксандра Лукашэнкі (арт. 368 Крымінальнага кодэкса) з-за ліста, які жанчына даслала ў Следчы камітэт.
- Катэгорыя: Вясна
У судзе Ленінскага раёна Мінска 16 чэрвеня агучылі прысуд па крымінальнай справе супраць былога адваката Андрэя Мачалава. Суддзя Таццяна Шоцік прызнала яго вінаватым паводле ч. 1 арт. 380 Крымінальнага кодэкса — нібыта адвакат падрабіў ордэр на ўдзел у крымінальным працэсе, хоць ведаў, што да гэтага часу быў выключаны з Мінскай гарадской калегіі адвакатаў. Былому адвакату прызначылі два гады абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хіміі"). Менавіта такое пакаранне прасіў пракурор. Адвакат Мачалава Віталь Брагінец з 25 траўня знаходзіцца пад арыштам, таму на ніводны працэс свайго падабароннага ён не патрапіў. Нагалаем, у мінулым чэрвені Мачалаў мусіў абараняць у судзе мінчанку Вольгу Сінялёву, якая папрасіла з'ехаць з арэнднай кватэры пракурорку Аліну Касьянчык. Адвакат прыйшоў на працэс, дзе даведаўся, што яго пазбавілі ліцэнзіі. За гэта яго і будуць судзіць — за тое што прыйшоў, як высветлілася, па несапраўднаму адвакацкаму пасведчанню на судовае пасяджэнне. Заяву ў пракуратуру на Мачалава напісала суддзя Анжэла Касцюкевіч, якая судзіла падабаронную адваката. У ёй гаварылася, што юрыст прыйшоў у суд з несапраўднымі дакументамі.
- Катэгорыя: Вясна
Праваабаронцы "Вясны" падрыхтавалі даклад па выніках маніторынгу месцаў прымусовага ўтрымання ў Рэспубліцы Беларусь за 2020 і 2021 гады. Даследаванне праводзіцца сістэмна: штогод адбіраюцца, асвятляюцца і аналізуюцца найбольш актуальныя праблемы ў галіне пенітэнцыярнага заканадаўства і правапрымяняльнай практыкі; збіраецца, правяраецца, абагульняецца і аналізуецца інфармацыя з розных крыніц адносна стану спраў у закрытых установах.
- Катэгорыя: Вясна
Сёння, 15 чэрвеня, у судзе Цэнтральнага раёна Мінска агучылі прысуд палітзняволенай журналістке і галоўнай рэдактарцы газеты "Новы Час" Аксане Колб. Суддзя Дзмітрый Карсюк прызнаў яе вінаватай па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса — удзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак і прызначыў 2,5 гады "хіміі". Такі тэрмін ёй прызначылі за ўдзел у адным жнівеньскім Маршы ў 2020 годзе. Аксану пасля амаль двух месяцаў у СІЗА вызвалілі ў залі суда да накіравання адбыцця тэрміна. Судовы працэс над Аксанай распачаўся 7 чэрвеня. Яе абвінавачваюць па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса за ўдзел у Маршы ад 16 жніўня 2020 года. Аксана віну прызнала поўнасцю. "Мінсктранс" прад'явіў пазоў на суму 5980 рублёў за "перакрыццё дарог". Аксана сваю віну ў гэтым вызнае часткова. Яна сцвярджае, што знаходзілася на праезнай частцы ўсяго некалькі хвілінаў.
- Катэгорыя: Вясна
Сёння, 15 чэрвеня, суд Бабруйскага раёна і Бабруйска узмацніў рэжым зняволення 21-гадоваму палітзняволенаму расейцу Ягору Дуднікаву, якога асудзілі па шэрагу "пратэсных" артыкулаў да 11 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Суддзя Павел Карцінін вынес рашэнне змяніць Ягору рэжым з узмоцненага на турэмны на тры гады. У бабруйскай калоніі палітвязень прабыў толькі тры месяцы, у траўні яго змясцілі ў памяшканне камернага тыпу. У хуткім часе палітвязня перавядуць у адну з турмаў Беларусі. Як распавяла маці Ягора, у бабруйскай калоніі яго прымушалі пісаць тлумачальныя запіскі, чаму ён нібыта не прыбіраецца, не выцірае пыл і г.д. А Ягор, каб не ісці на канфлікт, пісаў гэта. У траўні Дуднікава змясцілі ў памяшканне камернага тыпу. Маці сказалі, што там ён будзе знаходзіцца да ліпеня і яго вернуць у атрад. Але супраць палітвязня накіравалі матэрыялы ў суд.
- Катэгорыя: Вясна
14 чэрвеня прайшло анлайн-мерапрыемства “Правы чалавека ва ўмовах крызіса, Беларусь 2022 года”, прымеркаванае да 50-ай сесіі Савета па правах чалавека ААН.
- Катэгорыя: Вясна
Мінскі абласны суд 15 чэрвеня пацягвае разгляд крымінальнай справы філосафа і стваральніка “Лятучага ўніверсітэту” Уладзіміра Мацкевіча.
- Катэгорыя: Вясна
Суд Маскоўскага раёна Мінска 13 чэрвеня вынес прысуд па справе Ігара Краўчанкі, якога абвінавацілі ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, што груба парушылі грамадскі парадак (ч.1 арт 342 Крымінальнага кодэкса).
- Катэгорыя: Вясна
У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю грамадзянскую пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 15 чэрвеня збірае апошнія факты палітычнага пераследу грамадзян Беларусі. Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам: