Даніі Касенка — былы палітзняволены. Ён правёў два месяцы пад вартай да суда — за тое, што «абразіў» Лукашэнку ў Instagram. Данііл змяніў некалькі камер у некалькіх месцах (на Акрэсціна і Валадарскага, у Маскоўскім РУУС Мінска і ў Жодзіне), у тым ліку сядзеў у камеры «шызафрэнікаў». Бачыў людзей, зняволеных па справе Зельцэра. Прайшоў «экстрэмісцкую» камісію на адной назе. За кратамі Данііл утрымоўваўся з 22 лістапада 2021 года да 21 студзеня 2022 года. Пасля вынясення прысуду (два гады абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу) хлопец уцёк з Беларусі. «Вясна» прыводзіць гісторыю Данііла ад першай асобы.

Яна і Таццяна Барысовіч. У судзе Заводскага раёна Мінска 1 чэрвеня вынесены прысуд  палітзняволеным сёстрам Яне і Таццяне Барысовіч. Дзяўчат абвінавацілі ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак або актыўным удзеле ў іх (ч.1 арт 342 Крымінальнага кодэкса).

Суд Шчучынскага раёна 31 траўня асудзіў 30-гадовага палітзняволенага Яўгена Буйніцкага да чатырох з паловай гадоў узмоцнега рэжыму і штрафу ў памеры 110 базавых велічыняў (3 520 рублёў). Яго прызналі вінаватым па ч. 3 арт. 371 Крымінальнага кодэкса – наўмыснае незаконнае перасячэнне дзяржаўнай мяжы Рэспублікі Беларусь, здзейсненае арганізаванай групай. Ён дапамагаў эвакуявацца з Беларусі людзям, якія ратаваліся ад адвольнага палітычна матываванага пераследу ўладамі. Негледзячы на тое, што яго судзілі за здзяйсненне ўчынка групай асобаў, на лаве падсудных быў адзін Яўген. Паводле абвінавачвання, ён падвозіў людзей у памежную зону Літвы. Суддзя Дзмітрый Цыунчык пачаў разглядаць справу яшчэ 5 красавіка, але агучыў прысуд толькі ўчора.

Алег Канавалаў. Скрыншот з відэа МУС. Палітзняволены Алег Канавалаў, які ўтрымліваецца ў следчым ізалятары № 3 ў Гомелі па падазрэнні ў распальванні сацыяльнай варожасці ці варажнечы (арт. 130 Крымінальнага кодэкса), абвінавачваецца яшчэ па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса.

Семдзесят дзён за кратамі правяла палітзняволеная з Мазыра Крысціна Чаранкова. Дзяўчыну затрымалі 22 сакавіка 2022 года ў межах крымінальнай справы за некалькі пастоў у Інстаграме па арт. 130 Крымінальнага кодэкса (Распальванне сацыяльнай варожасці).  У Instagramе, які меў амаль 15 тысяч падпісантаў, Крысціна публікавала фатаграфіі, прысвечаныя субкультурнай модзе, не хавала сваіх палітычных поглядаў. А пасля нападу Пуціна на Украіну яна выкарыстоўвала свой акаўнт для абвяшчэння антываенных лозунгаў. Крысціне Чаранковай у Гомельскім СІЗА №3, дз яна ўтрымліваецца зараз, споўнілася ў красавіку 32 гады. За гэты час яна паспела скончыць Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Ф. Скарыны, выкладала ў школе англійскую мову.

На дадзены момант у Беларусі налічваецца 1223 палітычных зняволеных. Масавыя рэпрэсіі ў Беларусі працягваюцца ўжо два гады амаль штодзённа. За гэты час некаторыя асуджаныя па палітычна матываваных справах ужо адбылі тэрміны цалкам, а кагосьці асудзілі па крымінальных справах і выпусцілі пасля некалькіх месяцаў у следчых ізалятарах пасля суда. Паводле інфармацыі праваабаронцаў, з месцаў зняволення ў траўні выйшлі мінімум 28 палітвязняў. "Вясна" распавядае, хто гэтыя людзі, чаму іх затрымалі і як яны цяпер апынуліся на волі. 31 студзеня сем фігурантаў рэзананснай «справы размаляваных цюкоў з саломай» асудзілі ў Стоўбцах па ч. 2 арт. 339 КК (хуліганства групай асобаў). Усім, акрамя Кацярыны Арыка, прызначылі год калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму –  Андрэю Арыку, Максіму Дубешку, Аляксандру Бабко, Вользе Дубовік, Алене Дзядзюлі, Ігару Мысліўцу. Кацярыну асудзілі да 1,5 года «хатняй хіміі» і вызвалілі ў залі суда.

Сумесная заява прадстаўнікоў беларускай праваабарончай супольнасці 31 траўня 2022г.

У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў. Незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі. Праваабарончы цэнтр «Вясна» збірае апошнія факты палітычнага пераследу. Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:

29 траўня 2020 года падчас правядзення пікету па зборы подпісаў грамадзян у падтрымку вылучэння ў якасці кандыдаткі ў прэзідэнты Святланы Ціханоўскай у Гродне затрымалі кіраўніка ініцыятыўнай групы, блогера папулярнага YouTube-канала «Страна для жизни» Сяргея Ціханоўскага і яшчэ прынамсі 15 грамадзян, якія бралі ўдзел у тым пікеце. Усё адбывалася ў жывым эфіры — сведкамі правакацыі і затрыманняў сталі тысячы гледачоў стрымаў і дзясяткі ўдзельнікаў выбарчага пікету. Праз дзень — роўна два гады таму — праваабаронцы прызналі блогера палітычным зняволеным. Сяргей Ціханоўскі — першы палітвязень Беларусі за падзеі 2020 года. Праз паўтара года яго асудзілі паводле чатырох артыкулаў Крымінальнага кодэкса да 18 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Некаторых затрыманых тады з блогерам: кіроўцу, аператара, удзельнікаў пікету і зборшчыка подпісаў — таксама асудзілі да турэмных тэрмінаў. Сёння ў Вярхоўным судзе ў закрытым рэжыме разглядаюць апеляцыю на прысуд Ціханоўскага і яшчэ пяці асуджаных з ім палітвязняў. Узгадваем гісторыю пераследу блогера Сяргея Ціханоўскага і затрыманых з ім на гродзенскім пікеце, а юрыст «Вясны» Павел Сапелка каментуе прысуд блогеру і рэпрэсіі, што распачаліся супраць беларусаў пасля правакацыі 29 траўня 2020 года. Блогер і аўтар YouTube-канала «Страна для жизни» Сяргей Ціханоўскі 7 траўня 2020 года выказаў жаданне балатавацца на пасаду прэзідэнта, аднак перад самым пачаткам выбарчай кампаніі яго арыштавалі паводле адміністрацыйнага артыкулу 23.34 КаАП (арганізацыя несанкцыянаваных масавых мерапрыемстваў). Праз гэта блогер не змог асабіста падаць дакументы ў Цэнтрвыбаркам. Паводле даверанасці гэта зрабіла ягоная жонка Святлана Ціханоўская, але ЦВК не зарэгістравала блогера ў якасці прэтэндэнта ў кандыдаты, бо даверанасць не была ім асабіста падпісаная. Тады дакументы на рэгістрацыю ў якасці прэтэндэнткі падала ягоная жонка — і яе зарэгістравалі.

Сёння суд Ленінскага раёна Мінска агучыў прысуд палітзняволенай сяброўцы Прэзідыума БСДП Людміле Волкавай. Суддзя Юлія Шут прызнала яе вінаватай па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (удзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) за ўдзеле ў дзесяці паслявыбарчых акцыях пратэсту і прызначыла два гады калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму, паведамляе тэлеграм-канал партыі. Менавіта такое пакаранне запрашваў дзяржабвінаваўца.Акрамя таго суддзя задаволіў пазоў Мінсктранса на суму 152 тысячы рублёў за блакіроўку руху грамадскага транспарту. Нагадаем, Людмілу затрымалі 19 студзеня–чатыры месяцы яна ўтрымліваецца пад вартай. Яе затрымалі наўпрост на працы і павезлі дадому на ператрус. Сілавікі забралі ў яе тэлефон і выдалілі ўсіх падпісычкаў у афіцыйным тэлеграм-канале партыі, а сімволіку БСДП у ім замянілі на дзяржаўны герб.