- Катэгорыя: Вясна
У судзе Савецкага раёна Мінска 10 чэрвеня працягваўся суд над палітзняволенай Наталляй Васілевіч, якую абвінавачваюць ў абразе прэзідэнта (ч.1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса) і абразе прадстаўніка ўлады (арт. 369 Крымінальнага кодэкса).
- Катэгорыя: Вясна
Спецыяльныя дакладчыкі па пытанні аб пазасудовых смяротных пакараннях, смяротных пакараннях без належнага судовага разгляду ці адвольных смяротных пакараннях, па становішчы ў галіне правоў чалавека ў Беларусі і па пытанні аб заахвочванні і абароне правоў чалавека і асноўных свабод ва ўмовах барацьбы з тэрарызмам накіравалі паведамленне ўраду Беларусі. У ім яны выказалі заклапочанасць унясеннем паправак у Крымінальны кодэкс, якія ўводзяць прымяненне смяротнага пакарання за падрыхтоўку і замах на злачынствы, што адносяцца да тэрарызму.
- Катэгорыя: Вясна
У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю грамадзянскую пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 10 чэрвеня збірае апошнія факты палітычнага пераследу грамадзян Беларусі. Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:
- Катэгорыя: Вясна
Супраць асуджанага фігуранта справы "пяцёркі, якая пашкодзіла машыну супрацоўніка ДВП Аляксандра Гейца" Арцёма Анішчука, які зазнаў катаванні ў магілёўскай калоніі і ціск у бабруйскай калоніі, узбудзілі новую крымінальную справу за "абразу міліцыянта" ў закрытым тэлеграм-чаце да затрымання. Арцём мусіў выйсці на свабоду, адбыўшы цалкам тэрмін у два гады, 29 чэрвеня. Але ён стаў падазраваным па арт. 369 Крымінальнага кодэкса і яго перавялі з калоніі ў следчую турму № 4 для "правядзення следчых дзеянняў". Нагадаем, Арцёма Анішчука асудзілі да двух гадоў пазбаўлення волі і этапавалі ў магілёўскую калонію №15. Арцёма Анішчука ў верасні перавялі з магілёскай калоніі ў бабруйскую калонію № 2. Там ён даведаўся, што супраць яго магілёўскімі следчымі праводзіцца праверка па факту "абразы міліцыянта ў закрытым тэлеграм-чаце".
- Катэгорыя: Вясна
На сайце ААН апублікаваны даклад Спецыяльнага дакладчыка па пытанні аб становішчы у галіне правоў чалавека ў Беларусі Анаіс Марын. У гэтым дакладзе Спецдакладчыца апісвае тэндэнцыі, заклапочанасці і прагрэс у дачыненні да сітуацыі з грамадзянскімі, палітычнымі, эканамічнымі, сацыяльнымі і культурнымі правамі ў Беларусі. Даклад будзе прадстаўлены 28 чэрвеня ў Жэневе.
- Катэгорыя: Вясна
У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю грамадзянскую пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 9 чэрвеня збірае апошнія факты палітычнага пераследу грамадзян Беларусі. Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:
- Катэгорыя: Вясна
10 гадоў таму настаўніка гісторыі Артура Эшбаева двойчы затрымлівалі паводле палітычных артыкулаў, тады ўсё абыйшлося штрафам і суткамі. Ужо ў 2022-м яго асудзілі на тры гады «хіміі», прызнаўшы вінаватым паводле арт. 342 Крымінальнага кодэкса. Чатыры месяцы ён правёў у зняволенні, а пасля прысуду яго адпусцілі ў зале суда. Праз некаторы час мужчына пакінуў краіну.
- Катэгорыя: Вясна
Кожны тыдзень суд Жлобінскага раёна разглядае крымінальныя справы ўдзельнікаў жнівеньскіх акцый пратэсту 2020 года. На гэты час агулам асуджана больш за паўсотні жлабінчан, якія прымалі ўдзел у неснкцыянаваных масавых мерапрыемствах, якія адбываліся пасля абвяшчэння вынікаў выбараў прэзідэнта.
- Катэгорыя: Вясна
У Мінскім гарадскім судзе 9 чэрвеня пачынаецца суд над філосафам, грамадска-палітычным дзеячом і стваральнікам “Лятучага ўніверсітэту” Уладзімірам Мацкевічам. Яго абвінавачваюць адразу па трох артыкулах Крымінальнага кодэксу.