У судзе Бабруйска і Бабруйскага раёна 14 чэрвеня будзе разглядацца крымінальная справа супраць палітзняволенага маладзечанца Паўла Пяскова, асуджанага за патасоўку з амапаўцамі да трох гадоў і трох месяцаў калоніі. Гэта быў першы палітычна матываваны прысуд за падзеі 2020 года. Тэрмін палітвязень адбывае ў бабруйскай калоніі № 2. Цяпер Паўла будуць судзіць па артыкуле 411 Крымінальнага кодэкса — злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы. Раней праваабаронцам стала вядома пра ціск адміністрацыі калоніі на Пяскова — яго рэгулярна змяшчалі ў ШІЗА.  Павел Пяскоў. Фота: spring96.org

Праваабарончы цэнтр "Вясна" працягвае маніторыць судовыя пасяджэнні па крымінальных справах, звязаных з нецярпімасцю беларускіх уладаў да любых формаў праяваў пратэсту. Згодна з інфармацыяй праваабаронцаў, самым распаўсюджаным інструментам рэпрэсій сёння з'яўляецца крымінальны пераслед паводле дыфамацыйных артыкулаў: за абразу прэзідэнта, прадстаўнікоў улады, суддзяў, а таксама за знявагу дзяржаўных сімвалаў (арт. 368, 369, 370, 391 КК РБ). Тут сабраныя прысуды, якія сталі вядомыя праваабаронцам апошнім часам.

Намеснік старшыні Праваабарончага цэнтра «Вясна» і віцэ-прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека (FIDH) Валянцін Стэфановіч утрымліваецца за кратамі ўжо дзесяць з паловай месяцаў. Валянцін у нядаўнім лісце на волю разважае пра суд па "справе Вясны", будучыню і пра працу праваабаронцаў у Беларусі. На якой стадыі расследвання знаходзіцца "справа "Вясны" і якія ёсць навіны – невядома, бо адвакаты праваабаронцаў знаходзяцца пад падпіскай аб неразгалошванні. Амаль няма вестак і ад саміх вясноўцаў – ужо некалькі месяцаў з ліставаннем з вязнямі стала ўсё дрэнна.

Павел Кучынскі. Фота з сацыяльных сетак Суд Вілейскага раёна 2 чэрвеня пачаў разгляд крымінальнай справы жыхара Маладэчна палітвязня Паўла Кучынскага.

Праваабарончы цэнтр «Вясна» на працягу траўня фіксаваў працяг тэндэнцыі па крымінальным пераследзе грамадзян паводле палітычных матываў. За травень колькасць палітычных зняволеных павялічылася на 53 чалавекі. Праваабарончы цэнтр «Вясна» на працягу красавіка фіксаваў працяг тэндэнцыі па крымінальным пераследзе грамадзян паводле палітычных матываў.

Вольга Рытус Вольгу Рытус затрымалі 12 красавіка 2022 года. За тое, што ў 2020-м, як і тысячы іншых беларусаў, яна не змагла маўчаць пасля абвяшчэння вынікаў выбараў і выйшла на вуліцу. Выбіць з яе «прызнанне віны» для «пакаяльнага» відэа ў сілавікоў не атрымалася. Ужо пазней родныя дазналіся: дзеля гэтага з далікатнай жанчыны літаральна здзекаваліся, а потым у помсту за ўстойлівасць яшчэ амаль 10 дзён трымалі на Акрэсціна ў нечалавечых умовах. Праваабаронцы прызналі жанчыну палітзняволенай. «Вясна» паразмаўляла са сваякамі Вольгі і даведалася пра ейны лёс.

Пасля брутальнага затрымання блогера Сяргея Ціханоўскага, удзельнікаў яго каманды і выбарчага пікету 29 траўня 2020 года ў Гродне хваля рэпрэсій захіснула і тых, хто ў сацсетках выказваў незадаволенасць правакацыяй. Беларусы масава пачалі пісаць участковаму Уладзіміру Казлоўскаму, які знянацку ўпаў на зямлю ў натоўпе. Ён выступаў пацярпелым на судзе над Яўгенам Разнічэнкам і Уладзімірам Кнігам, якіх судзілі за "гвалт у адносінах да міліцыянта". Вядома, што пасля гэтага суда Казлоўскі пайшоў на падвышэнне па службовай лесвіцы: ад старшага ўчастковага інспектара Гродна да начальнікам штабу УУС адміністрацыі Ленінскага раёна Мінска. Супраць беларусаў узбуджаюць крымінальныя справы за яго абразы і спаганяюць маральныя кампенсацыі Казлоўскаму. Міліцыянт ужо спагнаў шкоду ў суме 6 800 рублёў з васпітацелькі, бацькі дачкі з інваліднасцю, дальнабойніка, які не мае магчымасці працаваць праз падпіску аб нявыезде, мужчыны з інваліднасцю. Іх усіх асудзілі да абмежавання волі з і без накіраваннем у папраўчыя ўстановы. Распавядаем, як судзяць беларусаў за абразы сумнавядомага міліцыянта Казлоўскага, а юрыст “Вясны” Павел Сапелка каментуе гэты масавы пераслед. Пра тое, што ў яго адрас паступаюць пагрозы, міліцыянт Уладзімір Казлоўскі распавёў на судзе па "справе Ціханоўскага" ў Гродне. На гэтай падставе ён прасіў закрыць працэс: 

Улетку мінулага года ў Мінску затрымалі Алесю Яначкіну за тое, што сушыла бел-чырвона-белую майку на балконе. Дзяўчына выхоўвае непаўнагадовага сына, таму, паводле закону, яе не маглі затрымліваць даўжэй, чым на тры гадзіны. Аднак дзяўчыну пратрымалі за кратамі амаль суткі і выпусцілі пасля суда са штрафам у 2 900 рублёў. Яна абскардзіла рашэнне суда, але безвынікова. Праз тое, што Алеся не змагла своечасова аплаціць штраф, у аддзеле прымусовага выканання ёй выпісалі прадпісанне, паводле якога з ейнага заробку пачалі ўтрымліваць палову сумы. Але ў лютым да дзяўчыны прыйшлі з пастановай на арышт маёмасці. Цяпер яна вымушаная жыць з дзіцем на 160 рублёў у месяц і выплачваць суму за арыштаваныя рэчы, каб іх не забралі. «Вясна» распавядае, як улады пераследуюць беларуску за «пікет» белай майкай з чырвонай паласой, адмаўляючы нават у растэрміноўцы на аплату велізарнага штрафу. Увечары 25 ліпеня 2021 года ў Мінску затрымалі Алесю Яначкіну. Каля 22-й гадзіны яна вярнулася дадому, але ўжо праз пяць хвілін у дзверы пагрукаўся ўчастковы Фрунзенскага РУУС. Ён паведаміў, што Алесі неабходна праехаць з ім на «прафілактычную гутарку». Яна адразу адмовілася і сказала, што яны могуць выклікаць яе позвай. Міліцыянт на гэта заявіў, што ў выпадку адмовы ён расцэніць гэта як «непадпарадкаванне супрацоўніку міліцыі» і складзе на яе новы пратакол. У выніку на сваёй машыне ён адвёз дзяўчыну ва ўпраўленне, дзе на яе склалі пратакол паводле арт. 24.23 КаАП (несанкцыянаванае пікетаванне). Прычынай стала белая майка з чырвонай паласой, якую дзяўчына сушыла на балконе. Прытым на момант затрымання майкі ўжо не было, бо знялі яе за тыдзень да гэтага. 19 ліпеня да Яначкінай ужо прыходзіў супрацоўнік РУУС і казаў, што суседзі скардзяцца на майку, таму папрасіў зняць яе, але перад гэтым сфатаграфаваў балкон з вуліцы. На падставе гэтага фота і быў складзены пратакол.

Белераускі Хельсінкскі камітэт накіраваў Спецыяльным дакладчыкам па пытанні аб заахвочванні і абароне правоў чалавека і асноўных свабод ва ўмовах барацьбы з тэрарызмам і па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі інфармацыю аб унясенні паправак у Крымінальны кодэкс Рэспублікі Беларусь, якія прадугледжваюць пашырэнне магчымасцяў прымянення смяротнага пакарання. 27 красавіка Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага Сходу прыняла ў двух чытаннях законапраект аб зменах у Крымінальны кодэкс, згодна з якім пашыраюцца магчымасці прымянення смяротнага пакарання. У прыватнасці, шляхам унясення паправак у частку 1 артыкула 59 і частку 2 артыкула 67 Крымінальнага кодэкса прапануецца ўжываць смяротнае пакаранне за прыгатаванне да злачынстваў і замах на злачынствы, прадугледжаныя часткай 2 артыкула 124 (Акт тэрарызму ў дачыненні да прадстаўніка замежнай дзяржавы або міжнароднай арганізацыі), часткай 3 артыкула 126 (Акт міжнароднага тэрарызму), часткай 3 артыкула 289 (Акт тэрарызму), часткай 2 артыкула 359 (Акт тэрарызму ў дачыненні да дзяржаўнага або грамадскага дзеяча) Крымінальнага кодэкса. 4 траўня указаны законапраект адобрыў Савет Рэспублікі.

Белераускі Хельсінкскі камітэт накіраваў Спецыяльным дакладчыкам па пытанні аб заахвочванні і абароне правоў чалавека і асноўных свабод ва ўмовах барацьбы з тэрарызмам і па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі інфармацыю аб унясенні паправак у Крымінальны кодэкс Рэспублікі Беларусь, якія прадугледжваюць пашырэнне магчымасцяў прымянення смяротнага пакарання. 27 красавіка Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага Сходу прыняла ў двух чытаннях законапраект аб зменах у Крымінальны кодэкс, згодна з якім пашыраюцца магчымасці прымянення смяротнага пакарання. У прыватнасці, шляхам унясення паправак у частку 1 артыкула 59 і частку 2 артыкула 67 Крымінальнага кодэкса прапануецца ўжываць смяротнае пакаранне за прыгатаванне да злачынстваў і замах на злачынствы, прадугледжаныя часткай 2 артыкула 124 (Акт тэрарызму ў дачыненні да прадстаўніка замежнай дзяржавы або міжнароднай арганізацыі), часткай 3 артыкула 126 (Акт міжнароднага тэрарызму), часткай 3 артыкула 289 (Акт тэрарызму), часткай 2 артыкула 359 (Акт тэрарызму ў дачыненні да дзяржаўнага або грамадскага дзеяча) Крымінальнага кодэкса. 4 траўня указаны законапраект адобрыў Савет Рэспублікі.