Партрэт палітзняволенай праваабаронцы "Вясны" Марфы Рабковай увайшоў у вялікі плакат у падтрымку жыхароў Украіны. Ён быў створаны ў межах праекта "МИР". У красавіку 2022 года ілюстратарка з Санкт-Пецярбурга Саша Канакова запусціла праект "МИР". Яна прапанавала людзям намаляваць іх партрэты, а наўзамен трэба было адправіць грошы на падтрымку жыхароў Украіны.

У судзе Ленінскага раёна Мінска сёння, 6 чэрвеня, пачаўся разгляд крымінальнай справы супраць былога адваката Андрэя Мачалава. Яго абвінавачваюць паводле ч. 1 арт. 380 Крымінальнага кодэкса — выкарыстанне падробленых дакументаў, а менавіта адвакацкага пасведчання. Заяву ў пракуратуру на Мачалава напісала суддзя Анжэла Касцюкевіч, якая судзіла падабаронную адваката. Цяпер справу супраць экс-адваката разглядае суддзя Таццяна Шоцік. Адвакат Мачалава Віталь Брагінец цяпер адбывае адміністрацыйны аршыт — 25 траўня яго асудзілі на 15 сутак арышту за "непадпарадкаванне міліцыі", пасля таго, як затрымалі "для праверкі на датычнасць да пратэснай дзейнасці". У мінулым чэрвені Мачалаў мусіў абараняць у судзе мінчанку Вольгу Сінялёву, якая папрасіла з'ехаць з арэнднай кватэры пракурорку Аліну Касьянчык. Адвакат прыйшоў на працэс, дзе даведаўся, што яго пазбавілі ліцэнзіі. За гэта яго і будуць судзіць — за тое што прыйшоў, як высветлілася, па несапраўднаму адвакацкаму пасведчанню на судовае пасяджэнне.

Сёння, 6 чэрвеня, у выязным закрытым пасяджэнні Мінскім абласным судом разглядаецца "справа БелаПАНу", па якой адразу праходзяць чатыры палітзняволеныя: журналіст і медыяменеджар Андрэй Аляксандраў і ягоная нявеста Ірына Злобіна, галоўная рэдактарка і дырэктарка "БелаПАНу" Ірына Леўшына, былы дырэктар агенцтва Дзмітрый НаважылаўСправа слухаецца ў будынку суда Мінскага раёну пад старшынствам суддзі Вячаслава Тулейкі.  Палітвязняў абвінавачваюць па шэрагу артыкулаў Крымінальнага кодэксу:

У Мінскім гарадскім судзе сёння, 6 чэрвеня, распачынаецца суд па справе "Буслы ляцяць" над палітвязнямі Аляксеем Іванісавым і Аляксеем Гамезам, а таксама Мікалаем Біблісам, Андрэем Будаем, Аляксандрам Мураўёвым, Аляксандрам Сідарэнкам. Справу будзе разглядаць Анастасія Папко.  У залежнасці ад ролі кожнага ім у розным спалучэнні інкрымінаваныя: ч. 1 арт. 342 (удзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак), ч. 2 арт. 290-4 (удзел у тэрарыстычнай арганізацыі), ч. 1 арт. 359 (акт тэрарызму ў адносінах да дзяржаўнага дзеяча); ч. 1 арт. 218 (наўмыснае пашкоджанне чужой маёмасці), ч. 3 арт. 130 (распальванне сацыяльнай варожасці), ч. 3 арт. 361 (заклікі да санкцыяў) Крымінальнага кодэкса.

У судзе Чыгуначнага раёна Гомеля 2 чэрвеня да двух з паловай гадоў калоніі асудзілі 49-гадовага Сяргея Індзюкова. Яго абвінавацілі па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса: ч. 3 арт. 203-1 (незаконныя дзеянні ў дачыненні да інфармацыі аб прыватнага жыцця і персанальных дадзеных), арт. 369 (абраза прадстаўніка ўлады), ч. 1 арт. 368 (абраза прэзідэнта). Таксама яго аштрафавалі на 1 920 рублёў. Суддзя Яўген Шаршнёў разглядаў справу ў закрытым рэжыме. Паводле версіі абвінавачвання, Сяргей Індзюкоў публічна абразіў прэзідэнта і прадстаўніка ўлады ў сувязі з выкананнем ім службовых абавязкаў, учыненым у інфармацыі, размешчанай у глабальнай кампутарнай сетцы інтэрнэт, і наўмысна незаконна распаўсюдзіў інфармацыю аб прыватным жыцці і персанальных дадзеных іншай асобы без яе згоды, што пацягнула прычыненне істотнай шкоды правам, свабодам і законным інтарэсам грамадзяніна ў сувязі з ажыццяўленнем ім службовай дзейнасці. Каго канкрэтна абразіў і чые дадзеныя распаўсюдзіў мужчына, а таксама іншыя падрабязнасці па справе невядомыя, таму што суд праходзіў у закрытым рэжыме.

Заява праваабарончай супольнасці Беларусі 3 чэрвеня 2022 г.

Затрыманні падчас "рэферэндуму" 27 лютага 2022 года. Фота: Белсат Суд Цэнтральнага раёна Гомеля 2 чэрвеня вынес прысуд па крымінальнай справе Аляксея Іванчыкава, якога абвінавацілі ў гвалце або пагрозе прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў (арт. 364 Крымінальнага кодэкса).

Два месяцы за кратамі ўтрымліваецца адміністратар культурніцка-гістарычнага тэлеграм-канала Rezystans, палітвязень з Гомеля Мікіта Слепянок. Юнака абвінавачваюць у стварэнні экстрэмісцкага фарміравання па арт. 361-1 Крымінальнага кодэкса, што можа пагражаць абмежаваннем волі на тэрмін да пяці гадоў або пазбаўленнем волі на тэрмін ад трох да сямі гадоў. Пра Мікіту і нечаканыя стасункі пагадзілася распавесці ягоная дзяўчына з Украіны Дана. Мікіта Слепянок.

У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю грамадзянскую пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 2-3 чэрвеня збірае апошнія факты палітычнага пераследу грамадзян Беларусі. Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам: