- Катэгорыя: Вясна
У гомельскай жаночай калоніі на выязным пасяджэнні 13 чэрвеня разглядзелі крымінальную справу палітзняволенай Вікторыі Кульшы па ч. 1 арт. 411 Крымінальнага кодэкса (злоснае непадпарадкаванне законным патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы). Судовы працэс праходзіў у будынку папраўчай калоніі, таму сваякоў на пасяджэнне не пусцілі. Суддзя суда Чыгуначнага раёну Гомеля Сяргей Мальцаў прысудзіў палітзняволенай у дадатак да двух гадоў і шасці месяцаў зняволення яшчэ адзін год у калоніі. У канцы сакавіка 2022 года супраць адміністратаркі тэлеграм-каналу «Кіроўцы 97%» Вікторыі Кульшы ўзбудзілі новую крымінальную справу за злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі (ч. 1 арт. 411 КК). Гэта ўжо другі вядомы праваабаронцам выпадак, калі адміністрацыя папраўчай калоніі № 4 ініцыюе ўзбуджэнне крымінальнай справы супраць палітзняволеных. Нядаўна па гэтым артыкуле да аднаго года зняволення асудзілі Паліну Шарэнду-Панасюк.
- Катэгорыя: Вясна
У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю грамадзянскую пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" збірае апошнія факты палітычнага пераследу грамадзян Беларусі. Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:
- Катэгорыя: Вясна
У судзе Савецкага раёна Мінска 14 чэрвеня завяршыўся разгляд крымінальнай справы Наталлі Васілевіч, якую абвінавацілі ў абразе прадстаўніка ўлады і абразе прэзідэнта па арт. 369 і ч.1 арт. 368 адпаведна.
- Катэгорыя: Вясна
У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю грамадзянскую пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" збірае апошнія факты палітычнага пераследу грамадзян Беларусі. Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:
- Катэгорыя: Вясна
Сёння, 13 чэрвеня, у судзе Пружанскага раёна распачаўся суд над 65-гадовай палітзняволенай актывісткай Аленай Гнаўк. Асуджаную па "справе карагодаў" цяпер судзяць па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса: арт. 367 (паклёп на Лукашэнку) і арт. 369-1 (дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь) за восенскія пасты ў Facebook і Instagram пра курдскія сем’і і становішча мігрантаў у Беларусі. Цяпер жанчыне пагражае да шасці гадоў калоніі. Пад вартай Алена ўтрымліваецца ўжо пяць месяцаў. У судзе Маскоўскага раёна Брэста 7 траўня Алену Гнаўк асудзілі па "справе карагодаў"па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса да двух гадоў "хатняй хіміі". Праз2,5 месяцы супраць яе распачалі крымінальную справу па ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса (абраза прэзідэнта).
- Катэгорыя: Вясна
Палітзняволены Сяргей Гунь абвясціў, што распачаў сухую галадоўку супраць свайго зняволення. Пакуль ён утрымліваецца ў ізалятары часовага ўтрымання ГУУС Мінгарвыканкама.
- Катэгорыя: Вясна
Праваабарончы цэнтр "Вясна" працягвае маніторыць судовыя пасяджэнні па крымінальных справах, звязаных з нецярпімасцю беларускіх уладаў да любых формаў праяваў пратэсту. Згодна з інфармацыяй праваабаронцаў, самым распаўсюджаным інструментам рэпрэсій сёння з'яўляецца крымінальны пераслед паводле дыфамацыйных артыкулаў: за абразу прэзідэнта, прадстаўнікоў улады, суддзяў, а таксама за знявагу дзяржаўных сімвалаў (арт. 368, 369, 370, 391 КК РБ). Тут сабраныя прысуды, якія сталі вядомыя праваабаронцам апошнім часам.
- Катэгорыя: Вясна
Стваральніца Іўеўскага музея нацыянальных культур Рэгіна Лавор працягвае адбываць тэрмін у два гады «хатняй хіміі» за абразу намесніка начальніка Іўеўскага РАУС і старшага інспектара. Рэгіна Лавор пачала адбываць "хатнюю хімію" з 1 снежня, але ёй паспелі ўжо выпісаць тры "парушэнні", за два з якіх яе каралі "суткамі". Апошні раз яе аршытоўвалі 6 чэрвеня на трое сутак. Рэгіна распавяла пра начную праверку супрацоўнікамі АМАПу, затрыманне на "выхаваўчым мерапрыемстве", агляд дагала ў кабінеце РАУС Іўя і ўмовы ўтрымання ў мясцовым ІЧУ. Нагадаем, 16 верасня 2021 года суд Іўеўскага раёна асудзіў 50-гадовую Рэгіну Лавор да двух гадоў “хатняй хіміі” па арт. 369 Крымінальнага кодэкса (абраза прадстаўніка ўлады). Яе прызналі вінаватай у тым, што яна размясціла ў тэлеграме абразы прадстаўнікоў улады: намесніка начальніка АУС Іўеўскага райвыканкама Андрэя Ярохіна і старшага інспектара Валерыя Горбача.
- Катэгорыя: Вясна
2 чэрвеня суд Дзяржынска і Дзяржынскага раёна агучыў вырак Паўлу Макаранку. Суддзя Таццяна Фядчук прызнала яго вінаватым паводле арт. 369 Крымінальнага кодэкса і асудзіла да 1,5 гадоў абмежавання волі без накіравання ў ПУАТ — "хатняй хіміі". Павел Макаранка знаходзіўся пад вартай з 14 сакавіка. Яго вызвалілі ў залі суда. У абвінавачанага не было абаронцы.