7-8 ліпеня ў Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" збірае апошнія факты палітычнага пераследу грамадзян Беларусі. Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:

7 ліпеня

У Магілёве затрыманы прадпрымальнік Аляксандр Садавы

Прычынай затрымання, верагодна, стаў нібыта «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў», аднак дакладнай інфармацыі пакуль няма.

КДБ унёс у «спіс тэрарыстаў» яшчэ пяць чалавек

У спіс дадалі Сяргея Канавалава, Андрэя Любецкага, Уладзіміра Агіевіча, Сяргея Глебка і Вадзіма Смірнова.

Цяпер у гэтым спісе КДБ 876 чалавек, 137 з якіх — беларусы.

8 ліпеня

Новыя «экстрэмісцкія» матэрыялы

Суд Крупскага раёну прызнаў «экстрэмісцкімі» дзевяць youtube-відэа:

  • «ОГП-ТV: Павшим ниц – прощение, взывающим к закону-штраф!»;
  • «Минский ОМОН. Неудачный рейд. г.Крупки»;
  • «В здании суда г. Крупки»;
  • «Дикая охота в Крупках – задержанных ведут в суд»;
  • «Дикая охота в Крупках – суд»;
  • «Дикая охота в Крупках, послесловие»;
  • «Алесь Пушкин комментирует приговор за перформанс»;
  • «Суд над художником Алесем Пушкиным»;
  • «КОНЦЛАГЕРЬ по-беларуски. Расследование BYPOL»

Інфармацыя дапаўняецца.

Крыніца: Затрыманні, "экстрэмісцкія" матэрыялы, папаўненне ў спісе КДБ: хроніка пераследу 7-8 ліпеня