У Мінскім абласным судзе вынеслі чарговы прысуд за каментары па "справе Зельцэра". 52-гадовага палітвязня Віталя Лойку асудзілі па арт. 369 (абраза супрацоўніка КДБ) і ч. 1 арт. 130 (распальванне іншай сацыяльнай варожасці) Крымінальнага кодэкса да двух гадоў калоніі і штрафу ў памеры 100 базавых велічыняў (3200 беларускіх рублёў). Такі прысуд вынесла суддзя Алена Міснік. Пад вартай палітвязня ўтрымліваюць амаль дзесяць месяцаў. Згодна версіі абвінавачвання, Віталь Лойка 29 верасня 2021 года са свайго мабільнага тэлефона размясціў у публічным Telegram-чаце рэпост публікацыі са зместам "пора выносить мусор". Паведамленне суправаджалася выявай Андрэя Зэльцэра са стрэльбай у руках.

lojka_vital.jpg
Віталь Лойка

"Размяшчэннем падобнага каментара абвінавачаны меў намер стварыць у аўдыторыі ілжывае ўяўленне аб нелегітымнасці дзеянняў праваахоўных органаў пры выкананні службовых абавязкаў, распачаць нянавісць, сацыяльную варожасць і варажнечу па прыкмеце прыналежнасці да прафесіі", — сцвярджаюць у пракуратуры.

Віталь быў затрыманы 30 верасня 2021 года і ўтрымліваўся да суда ў жодзінскай турме. На судзе палітвязень віну не прызнаў і адмовіўся ад дачы паказанняў.

Пракурор запрасіў Лойку пакаранне ў выглядзе двух гадоў калоніі і штрафа ў памеры 100 базавых велічыняў. Менавіта такі прысуд вынес суддзя Алена Міснік. 

Гэта восьмы прысуд па "справе Зельцэра"

Першы быў вынесены ў студзені 2022 года. У Магілёве суддзя суда Ленінскага раёна Таццяна Рахманенка асудзіла 45-гадовага жыхара горада Аляксандра Гаўрыленку да двух гадоў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму і штрафу ў 100 базавых велічынь.

4 красавіка ў Брэсцкім абласным судзе вынеслі прысуд палітвязню Дзянісу Карабану, затрыманаму за каментар у інтэрнэце пасля гібелі Андрэя Зельцэра. Мужчыну асудзілі да 2,5 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. 

У Брэсцкім абласным судзе 14 красавіка вынесены прысуд па крымінальнай справе палітвязня, бас-гітарыста гурта TerraKod Віктара Катоўскага. Справу разглядаў суддзя Мікалай Грыгаровіч, дзяржабвінаваўца – Пакала. Па сукупнасці трох артыкулаў суд пастанавіў пакараць Катоўскага пазбаўленнем волі тэрмінам на тры гады ў калоніі агульнага рэжыму і штрафам у памеры 100 б. в. альбо 3 200 рублёў.

У Брэсце 28 красавіка вынесены прысуд Уладзіміру Агіевічу. Суддзя Святлана Крамянёўская прызнала палітвязнявінаватым паводле арт. 130 КК і асудзіла яго да трох гадоў калоніі агульнага рэжыму. На судзе пракурорка выкарыстоўвала фармулёўку «знішчаны» ў дачыненні да загінулага Андрэя Зельцэра.

18 траўня ў Мінскім абласным судзе агучылі чарговы прысуд па "справе Зельцэра" — палітзняволеную Аліну Забаштанскую асудзілі да двух гадоў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Яе абвінавацілі па ч. 1 арт. 130 (распальванне іншай сацыяльнай варожасці) і ч. 1 арт. 368 (абраза Лукашэнкі) Крымінальнай кодэкса. Па словах сваякоў, судзілі яе за відэа і каментары ў Tik-Tok. Аліна хворая на эпілепсію.

22 чэрвеня быў вынесены прысуд палітвязню Аляксандру ПятрашкуЯго асудзілі на паўтара года пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыма. Мужчыну судзілі за каментар па "справе Зельцэра". У чэрвені гэтага года КДБ унёс яго ў спіс "асоб, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці".

29 чэрвеня ў Гродзенскім абласным судзе вынеслі прысуд палітзняволенай настаўніцы музычнай школы Аксане Каспяровічгод і два месяцы пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыма. Але з улікам тэрміна, які яна ўжо правяла за кратамі, ёй засталося быць у зняволенні крыху больш за два тыдні.

Нагадаем, каля сотні затрыманых па гэтай справе інкрымінуецца адразу два артыкулы КК — 369 і 130 (распальванне сацыяльнай варожасці). 

Крыніца: "Пора выносить мусор" — за такі каментар палітвязня асудзілі па "справе Зельцэра" да двух гадоў калоніі