У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" збірае апошнія факты палітычнага пераследу грамадзян Беларусі. Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:

У Мінску затрыманы менеджэр рэстарана Макдональдс

Дзяніс Ландычанка
Дзяніс Ландычанка

Паводле праўладных крыніц, 23-гадовы Дзяніс Ландычанка быў падпісаны на "экстрэмісцкія" тэлеграм-каналы і рабіў з іх рэпосты.

Палітвязню Яўгену Кіслейку ўзмацнілі рэжым і перавялі з "хіміі" у калонію

Яўген Кіслейка
Яўген Кіслейка

35-гадовага Яўгена Кіслейку асудзілі на 1 год і 6 месяцаў абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія") за абразлівы каментар пра міністра ўнутраных спраў Кубракова па арт. 364 Крымінальнага кодэксу ("Пагроза гвалтам у дачыненні да прадстаўніка органаў унутраных спраў"). З 9 верасня 2021 года адбываў тэрмін ў мінскай ПУАТ-36. Стала вядома, што нядаўна над палітвязнем адбыўся суд па ўзмацненню рэжыма. Суд пастанавіў перавесці Яўгена з "хіміі" у папраўчую калонію. Цяпер палітвязень перад этапам у калоніі будзе знаходзіцца ў СІЗА-1 на Валадарскага.

Падтрымайце Яўгена лістамі салідарнасці, тэлеграмамі і паштоўкамі. Адрас такі: СІЗА-1, 220030, Мінск, вул. Валадарскага, 2, Яўгену Уладзіміравічу Кіслейку.

Папоўніўся спіс "экстрэмістаў"

Папаўненне ў спісе

Суполка ва "Укантакце" "ЗА АДЗІНУЮ дзяржаўную МОВУ Беларусі!" прызнаная экстрэмісцкай. Такое рашэнне 5 жніўня прыняў суд Чыгуначнага раёна Гомеля. Таксама "экстрэмісцкімі" былі прызнаныя суполкі "Печать-Фотографий Борисов" і "Печать фото. На майках, холсте! Борисов".

Крыніца: Затрыманні, ціск на палітвязняў і папаўненне ў спісе "экстрэмістаў": хроніка пераследу 15 жніўня