Максім Плятнёў 19 жніўня суд Ленінскага раёна Гродна вынес рашэнне па справе Максіма Плятнёва, якога абвінавачваюць у здзяйсненні злачынства па арт. 341 «Апаганьванне збудаванняў і псаванне маёмасці".

Судовае пасяджэнне ўзначаліў Руслан Гурын.

Вядома, што абвінавачанаму 34 гады. Раней мужчыну ўжо прыцягвалі да адміністрацыйнай адказнасці па так званым "народных" артыкулах. 2 чэрвеня гэтага года яго затрымалі па падазрэнні ў тым, што ён нанёс 7 надпісаў на кіёск, электрападстанцыі, будынкі цепласетак і шматпавярхоўкі.

Па дадзеных MAYDAY, у якасці пакарання дзяржабвінаваўца прасіў для палітвязня 1,5 года калоніі.

19 жніўня суд Ленінскага раёна Гродна прызнаў Максіма Плятнёва вінаватым у здзяйсненні злачынства па арт. 341 "Апаганьванне збудаванняў і псаванне маёмасці", аднак пакаранне прызначыў меньшае за тое, што запытваў пракурор —1 год калоніі з адбыццём пакарання ва ўмовах агульнага рэжыму.

Крыніца: У Гродне за надпісы на кіёсках і будынках палітвязня Максіма Плятнёва пакаралі годам калоніі