Шостага верасня ў Мінскім гарадскім судзе будзе агучаны прысуд адразу дзесяці палітзняволеным: каардынатарцы Валанцёрскай службы "Вясны" Марфе Рабковай, валанцёру Андрэю Чапюку, актывістам анархісцкага руху Акіхіру Гаеўскаму-ХанадзеАляксандру ФранцкевічуАляксею ГалаўкоАляксандру КазлянкуПаўлу ШпетнамуМікіце ДранцуАндрэю МарачуДанілу Чулю. Палітзняволенай праваабаронцы пагражае да 20 гадоў калоніі. 17 верасня будзе ўжо два гады як яна ўтрымліваецца за кратамі ў СІЗА-1. "Вясна" сабрала ўспаміны пра Марфу яе сукамерніц і тых, з кім яна сустракалася падчас зняволення. Вось, што распавядае былая вязніца "Валадаркі", якая ўтрымлівалася з Марфай у камеры вясной:

У Мінскім гарадскім судзе 1 верасня асудзілі па "справе Зельцэра" палітзняволеную Наталлю Нікіціну, якая амаль 30 гадоў адпрацавала лекаркай. За каментары ў сацсетках яе прызналі вінаватай па арт. 369 (абраза прадстаўніка ўлады) і ч. 1 арт. 130 Крымінальнага кодэкса (распальванне іншай сацыяльнай варожасці). Суддзя Валянціна Зенькевіч прызначыла Наталлі адзін год і 10 месяцаў пазбаўлення волі, а таксама штраф у 200 базавых велічыняў (6400 рублёў ці амаль 2500 даляраў).  Жанчыну затрымалі 29 верасня 2021 года наўпрост на працы — у Мінскім цэнтры дзіцячай псіхіятрыі і псіхатэрапіі. За некалькі гадзінаў да затрымання ёй паведамілі пра звальненне. Наталлю затрымалі па крымінальнай справе, узбуджанай за каментары ў інтэрнэце пасля гібелі ў мінскай кватэры супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і it-спецыяліста Андрэя Зельцара. За кратамі ў жодзінскай турме яе ўтрымлівалі амаль 11 месяцаў. У Наталлі двое сыноў. 

Суд Наваполацка Віцебскай вобласці ў сярэдзіне ліпеня спыніў крымінальную справу па дыфамацыйным артыкуле 369 Крымінальнага кодэкса (абраза прадстаўніка ўлады). Прычына — смерць абвінавачанага. Тым не менш, суд канфіскаваў ноўтбук памерлага, з якога, паводле версіі абвінавачвання, былі пакінуты каментары. Вядома, што мясцовы жыхар знаходзіўся пад падпіскай аб нявыездзе, але суду так і не дачакаўся. Яму ставіліся ў віну тры "абразлівыя" каментары ў дачыненні да чыноўнікаў. Иллюстративное фото Ілюстратыўнае фота

Мікіта Слепянок У Гомельскім абласным судзе 2 верасня працягваўся разгляд крымінальнай справы адміністратара культурна-гістарычнага Telegram-канала Rezystans палітзняволенага Мікіты Слепянка. Юнака абвінавачваюць у стварэнні экстрэмісцкага фарміравання і кіраванні ім (ч. 1 арт. 361-1 Крымінальнага кодэкса).

Праваабарончы цэнтр "Вясна" на працягу жніўня фіксаваў тэндэнцыю на павелічэнне крымінальнага пераследу грамадзян па палітычных матывах. ПЦ» Вясна " вядома пра не менш як 98 грамадзян, асуджаных у жніўні па палітычных матывах. Суадносіны вядомых праваабаронцам жанчын і мужчын, асуджаных за жнівень у крымінальным парадку, складае 19.39% і 80.61% адпаведна. Ілюстрацыйнае фота.

Ігар Леднік. У судзе Ленінскага раёна Мінска 2 верасня пачынаецца разгляд крымінальнай справы палітзняволенага сябра БСДП з Барысава Ігара Ледніка. Ветэрана партыйнага руху абвінавачваваюць у паклёпе на прэзідэнта (ч.2 арт. 367 Крымінальнага кодэкса).

Віталь Рогач. Мінскі гарадскі суд  11 жніўня вынес прысуд Віталю Рогачу. Яго абвінавацілі ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак (ч. 1 арт. 342), распальванні расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы (ч. 1 арт. 130) і абразе прадстаўніка ўлады (арт. 369 Крымінальнага кодэкса).

У Мінскім гарадскім судзе вынеслі чарговы прысуд па "справе Зельцэра". 32-гадовага палітзняволенага Івана Рагатнёва асудзілі па "справе Зельцэра" да аднаго года і сем месяцаў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыма. Яго абвінавацілі па ч. 1 арт. 130 Крымінальнага кодэкса (распальванне іншай сацыяльнай варожасці). Справу ў закрытым рэжыме разглядала суддзя Святлана Бандарэнка. 

У Віцебскім абласным судзе 26 жніўня вынеслі прысуд 34-гадоваму Аляксею Рэзнікаву – чатыры з паловай гады калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. За пасты і рэпосты "ВКонтакте" яго абвінавацілі па пяці артыкулах Крымінальнага кодэкса: ч. 1 арт. 130 (распальванне іншай сацыяльнай варожнасці), ч. 1 арт. 130-1 (рэабілітацыя нацызма), ч. 1 арт. 368 (абраза Лукашэнкі), арт. 369 (абраза прадстаўніка ўлады) і арт. 370 (здзек з дзяржаўных сімвалаў). Вядома, што Аляксей працаваў раней за мяжой, але вясной з-за цяжкага стану ягонай маці ён вярнуўся да дому, дзе і быў затрыманы. Праз тры дні пасля арышту сына памерла ягоная маці. Мужчына застаўся без сваякоў і знаходзіцца больш за чатыры месяца пад арыштам ў віцебскім СІЗА № 2. Суддзя Яўген Буруноў разглядаў справу ў закрытым рэжыме.  Паводле версіі абвінавачвання, Аляксей Рэзнікаў "падзяляючы і прытрымліваючыся ідэй сацыяльнай нецярпімасці да прадстаўнікоў улады, выказваючы адкрытую праяву непрыязнасці, размясціў у агульнадаступных акаўнтах сацыяльнай сеткі "ВКонтакте" публікацыі з фотавыявай кіраўніка дзяржавы і надпісамі ў яго адрас, у якіх утрымліваліся рэзка негатыўная ацэнка асобы прэзідэнта Беларусі, ілжывыя выдумкі, якія абражаюць яго чалавечую годнасць, зневажальныя пажаданні, злучаныя з непавагай".

Перад прыездам у Грузію Аліна Стэфановіч інстыктыўна ўставала на досвітку і чакала 7:00. Улетку мінулага года беларуская міліцыя прыехала да яе сям'і роўна а 7-й гадзіне раніцы, правяла дома ператрус і арыштавала мужа Аліны. Пасля гэтага яны больш не бачыліся. Аліна паводле прафесіі перакладчыца, шмат гадоў супрацоўнічае з грамадскімі і медыйнымі арганізацыямі, а ейны муж Валянцін Стэфановіч з'яўляецца віцэ-прэзідэнтам Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека (FIDH) і намеснікам старшыні "Вясны", адной з вядучых праваабарончых арганізацый Беларусі.