У Мінскім гарадскім судзе сёння агучылі прысуд адразу дзесяці палітзняволеным: каардынатарцы Валанцёрскай службы "Вясны" Марфе Рабковай, валанцёру Андрэю Чапюку, актывістам анархісцкага руху Акіхіру Гаеўскаму-ХанадзеАляксандру ФранцкевічуАляксею ГалаўкоАляксандру КазлянкуПаўлу ШпетнамуМікіту ДранцуАндрэю МарачуДанілу Чулю. Суд у закрытым рэжыме цягнуўся чатыры з паловай месяцы — агулам прайшло 70 працэсаў па 158 тамах матэрыялаў крымінальнай справы. Пракурор Раман Бізюк запрасіў тэрміны фігурантам справы: ад пяці да 17 гадоў калоніі. Прысуды 6 верасня абвясціў суддзя Сяргей Хрыпач.  У выніку суддзя Хрыпач прызначыў наступныя тэрміны дзесяці палітзняволеным:

Уладзімір Бранавіцкі. У судзе Баранавіцкага раёна 6 верасня вынесены прысуд мясцоваму жыхару Уладзіміру Бранавіцкаму, якога абвінавацілі ў хуліганстве па ч.1 арт. 339 Крымінальнага кодэкса.

Мікіта Слепянок. Гомельскі абласны суд 6 верасня вынес прысуд па крымінальнай справе адміністратара культурна-гістарычнага Telegram-канала Rezystans палітзняволенага Мікіты Слепянка. Юнака абвінавцілі ў стварэнні экстрэмісцкага фарміравання і кіраванні ім (ч. 1 арт. 361-1 Крымінальнага кодэкса).

У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" збірае апошнія факты палітычнага пераследу грамадзян Беларусі. Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:

ігарі Леднік У судзе Ленінскага раёна Мінска 6 верасня вынесены прысуд па крымінальнай справе палітзняволенага сябра БСДП з Барысава Ігара Ледніка. Ветэрана партыйнага руху абвінавацілі ў паклёпе на прэзідэнта (ч.2 арт. 367 Крымінальнага кодэкса).

Год таму, 1 верасня, МУС адрапартавала аб затрыманні групы мінчукоў, якія размалявалі "пратэснымі надпісамі" больш як 80 цюкоў з сенажом на полі пад Дзяржынскам. Акцыю ініцыяваў праз Telegram "невядомы хлопец", якога потым не апынулася сярод фігурантаў справы, затрымлівалі ўсіх жорстка: з аўтаматамі, дронами і збіваннямі. Праз пяць месяцаў суддзя Стоўбцаўскага раёна Вікторыя Суднік асудзіла шасцярых чалавек да года калоніі за "хуліганства", а шматдзетнай маці прызначыла паўтара года "хатняй хіміі". Фігуранты гучнай справы ўжо адбылі тэрміны, аднак пытанні наконт яе ўсё яшчэ засталіся. Асуджаная да года зняволення па гэтай справе Алена Дзядзюля, якая вызвалілася ў траўні з гомельскай жаночай калоніі, распавядае пра тое, як і хто фальсіфікаваў рэзанансную "справу цюкоў". Віна фігурантаў справы пацвярджалася на судзе паказаннямі сведак — супрацоўнікаў міліцыі і калгасу, актам спісання, у якім пра фарбу не было нічога сказана, прызнаннем віны аднаго абвінавачанага. Яшчэ на судзе абвінавачаныя заяўлялі, што акцыю, па сутнасці, арганізаваў "невядомы хлопец", які у Telegram прапанаваў абвінавачаным размаляваць цюкі пад Дзяржынскам. На судзе яго апісвалі як 27-гадовага хлопца ў чорнай вопратцы і масцы.

12 верасня суд Баранавічаў і Баранавіцкага раёна будзе разглядаць справу мужчыны з першай групай інваліднасці Уладзіслава Рабіча, які мае дыягназ ДЦП і выкарыстоўвае вазок. Яго абвінавачваюць паводле ч.2 арт. 368 Крымінальнага кодэкса. Суддзя па справе — Мікалай Кміта.  Як стала вядома "Вясне", мужчыну будуць судзіць за "рэакцыю" на пост пра Лукашэнку. Дзявятага жніўня 2022 года ў дом, дзе знаходзіліся Уладзіслаў і ягоны малодшы брат, уварваліся сілавікі. У грубай форме яны пагражалі мужчыне і прапанавалі яму пракаментаваць напісанае ім у адказ на пост 2020 года пра Лукашэнку: у каментары Уладзіслаў пагаджаўся з напісаным у пасце. Калі б ён "пакаяўся", то міліцыянты "прабачылі б яго". Аднак Уладзіслаў адмовіўся казаць, што памыліўся, і заявіў, што не зменіць сваё меркаванне. Таксама мужчына дадаў, што для яго гонар — што да яго прыйшлі 9 жніўня з аўтаматамі. Тады яму паабяцалі крымінальную адказнасць.    

У Гомельскім абласным судом 30 жніўня да шасці з паловай гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму асудзілі Іллю Верамеева. За паведамленні ў тэлеграм-чатах у лютым гэтага года яго абвінавацілі па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса: ч. 1 арт. 14, ч. 1 арт. 293 (замах на арганізацыю масавых беспарадкаў) і ч. 1 арт. 130 (распальванне іншай сацыяльнай варожасці). Меркавана, такія паведамленні ў групавым чаце сталі рэакцыяй на распачатую узброеную сіламі Расіі вайну ва Украіну, у тым ліку з тэрыторыі Беларусі. Справу разглядаў суддзя Анатоль Сотнікаў. Ілюстрацыйнае фота DW

Павел Варапай 30 жніўня суд Цэнтральнага раёна Мінска вынес рашэнне па справе Паўла Варапая, якога абвінавачвалі ў публічнай абразе Лукашэнкі (ч. 1 арт. 368 КК), прадстаўнікоў улады (арт. 369 КК), суддзі (арт. 391 КК), а таксама ў паклёпе (арт. 188 КК).

Мінскі абласны суд месяц 5 верасня агучыў прысуды па рэзананснай "справе аб змове з мэтай захопу дзяржаўнай улады", працэс па якому цягнуўся з 29 ліпеня. На лаве падсудных знаходзяцца палітзняволеныя палітолаг і літаратуразнаўца Аляксандр Фядута, кіраўнік партыі БНФ Рыгор Кастусёў, супрацоўніца мінскага офісу Зянковіча Вольга Галубовіч, актывіст і дальнабойшчык Дзяніс Краўчук, а таксама юрыст Юры Зянковіч, якія ўтрымліваюцца за кратамі больш за 16 месяцаў. Усе, акрамя Кастусёва, прызналі віну, а Зянковіч заключыў дасудовае пагадненне. Суддзя Уладзімір Арэшка прызначыў ад 2,5 да 11 гадоў калоніі – пракурор Міхаіл Кавалёў запрашваў усім большыя тэрміны.