- Катэгорыя: Вясна
У Гомельскім абласным судзе 30 жніўня вынесены прысуд Паўлу Ганчарыку. Яго абвінавацілі ў распальванні расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы (ч. 1 арт.130) і абразе прэзідэнта (ч.1 арт. 368).
- Катэгорыя: Вясна
У Гомельскім абласным судзе 1 верасня да трох гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму асудзілі 31-гадовага палітзняволенага digital-мастака Віктара Кулінку. За перадачу у тэлеграм-канал "Беларускі Гаюн" фота калоны вайсковай тэхнікі расійскіх войскаў у бок Гомеля пасля пачатку вайны яго абвінавацілі ў садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці па арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса. Справу супраць палітвязня разглядала суддзя Ірына Владыка. Віктара затрымалі 30 сакавіка і запісалі з ім "пакаяльнае відэа", дзе ён распавядае, што сфатаграфаваў калону вайсковай тэхнікі расійскіх войскаў, якая накіроўвалася ў бок Гомеля. Па яго словах, фота ён перадаў у тэлеграм-канал "Беларускі Гаюн". 16 сакавіка гэты канал быў прызнаны экстрэмісцкім фарміраваннем. Таксама паведамлялася, што сілавікі знайшлі ў яго тэлефоне рэгістрацыю ў "Плане Перамога".
- Катэгорыя: Вясна
У судзе Барысаўскага раёна нядаўна быў вынесены прысуд па крымінальнай справе мясцовага жыхара Іллі Трубіна. Былога супрацоўніка КДБ абвінавацілі па некалькіх артыкулах Крымінальнага кодэкса: ч.1 арт. 289 - акт тэрарызму; ч.2 арт 289 - акт тэрарызму, здзейснены паўторна; ч. 2 арт.295 - незаконныя дзеянні ў дачыненні да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў; ч.1 арт. 295 -1 – незаконныя дзеянні ў дачыненні да прадметаў, дзеянне якіх заснавана на выкарыстанне гаручых рэчываў.
- Катэгорыя: Вясна
У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" збірае апошнія факты палітычнага пераследу грамадзян Беларусі 3-4 верасня. Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:
- Катэгорыя: Вясна
У Брэсцкім абласным судзе 1 жніўня вынеслі прысуд 33-гадоваму ураджэнцу Драгічына Антону Малюгу па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса: ч. 1 арт. 361-4 (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці) і ч. 1 арт. 375-1 (незаконныя збіранне звестак, якія складаюць дзяржаўныя сакрэты). Мужчыну абвінавацілі ў тым, што ён у першыя дні вайны ва Украіне "збіраў каля Пінску звесткі аб размяшчэнні воінскіх часцей", на мапе Беларусі адзначыў месца размяшчэння воінскіх часцей і скінуў яе чалавеку ва Украіне, а таксама скідаў тэксты ў "экстрэмісцкія тэлеграм-бот". Суддзя Мікалай Сенько асудзіў Антона Малюгу да трох гадоў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму, піша "Брэсцкая Вясна". Суд праходзіў у закрытым рэжыме. Раней пракуратура паведамляла падрабязнасці гэтай крымінальнай справы. Так, вядома, што Антону інкрымінавалі тое, што ён ️27 лютага 2022 года адаслаў ў беларускі тэлеграм-бот тэксты, якія "могуць быць выкарастаны ў экстрэмісцкай дзейнасці", а ️28 лютага 2022 года "шляхам візуальнага назірання з салону аўтамабіля", выехаўшы з Пінску, сабраў звесткі пра месцазнаходжанне вайсковых частак ды падраздзяленняў. Затым адзначыў атрыманыя месцы на карце ды адаслаў асобе, якая жыве ва Украіне.
- Катэгорыя: Вясна
Беларускія ўлады працягваюць пераследаваць па адміністрацыйных артыкулах беларусаў, якія актыўна выказваюць сваю незадаволенасць дзеяннямі ўлады, а таксама ўдзельнічаюць у антываенных акцыях пратэсту. Сілавікі ладзяць "рэйды" ў рэгіянальных гарадах і адпраўляюць за краты мясцовых жыхароў за падпіскі на "экстрэмісцкія каналы". Таксама арыштантаў працягваюць перазатрымліваць пасля вызвалення па новых пратаколах і ўтрымліваюць іх у нечалавечых умовах некалькі месяцаў запар. Па дадзеных "Вясны", у жніўні беларускія суды разглядзелі мінімум 162 адміністрацыйныя справы. Пры гэтым 114 з іх — за "распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў". Праваабаронцам вядома пра 43 арышта і 33 штрафа. Акрамя гэтага, вядома пра не менш за 33 канфіскаваныя тэлефоны ў якасці "прадмета адміністрацыйнага правапарушэння". "Вясна назірае" склала традыцыйны спіс самых дзіўных і недарэчных прычын, па якіх беларусаў судзілі ў жніўні.
- Катэгорыя: Вясна
У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" збірае апошнія факты палітычнага пераследу грамадзян Беларусі 2 верасня. Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам: