Мікіта Слепянок. Гомельскі абласны суд 6 верасня вынес прысуд па крымінальнай справе адміністратара культурна-гістарычнага Telegram-канала Rezystans палітзняволенага Мікіты Слепянка. Юнака абвінавцілі ў стварэнні экстрэмісцкага фарміравання і кіраванні ім (ч. 1 арт. 361-1 Крымінальнага кодэкса).

Судовы працэс вёў суддзя Васіль Бягун.

Мікіта Слепянок стварыў і адміністраваў культурна-гістарычны Telegram-канала Rezystans. Працаваў электрыкам у Гомелі, маляваў, намагаўся пісаць музыку, вучыўся граць на гітары. Быў выкліканы на допыт у міліцыю 6 красавіка 2022 г., пасля чаго Мікіту затрымалі. Пазней стала вядома, што на яго заведзеная крымінальная справа. Rezystans, у якім больш за 200 падпісчыкаў, МУС прызнаў "экстрэмісцкім фарміраваннем".

Праўладныя тэлеграм-каналы апублікавалі з ім "пакаяльнае відэа".

Да суда Мікіта Слепянок утрымліваўся ў СІЗА-3 г. Гомеля.

Бок абвінавачання 2 верасня запрасіў для Слепянка пазбаўленне волі тэрмінам на тры гады ў калоніі агульнага рэжыму.

Сёння суд прызнаў Мікіту вінаватым і пакараў трымя гадамі пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.

Для адміністратара Telegram-канала Rezystans Мікіты Слепянка запрасілі тры гады калоніі

Rezystans, у якім на цяпер 284 падпісчыкі, МУС прызнаў "экстрэмісцкім фарміраваннем" 29 сакавіка 2022 г. — пасля 15-сутачнага адміністрацыйнага арышту Мікіты.

Крыніца: Жыхара Гомеля асудзілі на тры гады калоніі за адміністраванне гістарычнага канала ў тэлеграме