6 верасня палітзняволеную каардынатарку Валанцёрскай службы "Вясны" Марфу Рабкову асудзілі да 15 гадоў калоніі. Гэта самы жорсткі прысуд сярод палітзняволеных жанчын і праваабаронцаў у Беларусі. У грамадства не было магчымасці пачуць апошняе слова Марфы на судзе, бо працэс праходзіў у закрытым рэжыме. А калегі і каляжанкі з "Вясны" не маглі падтрымаць яе нават на агалошванні прысуду, бо значная частка сябраў арганізацыі фактычна выгнаная з Беларусі. Таму праваабаронцы "Вясны" зачыталі апошняе слова сваёй каляжанкі Марфы, каб яно прагучала на ўвесь свет.
Крыніца: "Мы і ёсць яе голас". Вясноўцы зачыталі апошняе слова Марфы Рабковай у судзе Відэа