11.01.2023 Тэгі: грамадства, палітвязні, праваабаронцы, свабода слова Асобы: Уладзімір Лабковіч На ўрачыстай цырымоніі ў Беларускім доме правоў чалавека ў Вільні 11 студзеня абвясцілі лаўрэатаў Прэміі праваабарончай супольнасці Беларусі за 2022 год. Імі сталі праваабаронца Наста Лойка, журналістка Аксана Колб і Міжнародны камітэт па расследаванні катаванняў. Не ўсе лаўрэаты і намінанты змаглі там прысутнічаць праз зняволенне ці вымушаную эміграцыю. “Вясна” распавядае, як праходзіла цырымонія.

11.01.2023 Тэгі: палітвязні, умовы ўтрымання, пенітэнцыярная сістэма, гісторыі вязняў Шматдзетнага бацьку з Кобрына Віталя Жука асудзілі на паўтара года пазбаўлення волі за каментар пра Лукашэнку і накіравалі адбываць пакаранне ў бабруйскую калонію № 2. Палітвязня ў чэрвені 2022 года двойчы змяшчалі ў штрафны ізалятар (ШІЗА), зрабілі "злосным парушальнікам рэжыму", а потым на пяць месяцаў — да канца тэрміну — адправілі ў памяшканне камернага тыпу (ПКТ). Калі Віталя ўтрымлівалі ў калоніі, да ягонай жонкі некалькі разоў прыходзілі з вобшукамі. Мужчына цалкам адбыў тэрмін і 17 снежня выйшаў на волю. Ён з сям'ёй пакінуў Беларусь і цяпер знаходзіцца ў бяспецы.

11.01.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед Таццяна Колас. Жыхарка Мінска Таццяна Колас, якая працавала ў Мінгарвыканкаме і мела доступ да асабістых дадзеных сілавікоў, якія потым перадала тэлеграм-каналу "Черная Книга Беларуси", асуджаная на шэсць з паловай гадоў пазбаўлення волі.

10.01.2023 Тэгі: суды, палітвязні, праваабаронцы, справа Вясны Асобы: Алесь Бяляцкі, Валянцін Стэфановіч, Уладзімір Лабковіч У судзе Ленінскага раёна Мінска 10 студзеня працягваецца суд "па справе Вясны", фігурантамі якой з'яўляюцца старшыня Праваабарончага цэнтра "Вясна" і Нобелеўскі лаўрэат Алесь Бяляцкі, яго намеснік Валянцін Стэфановіч і каардынатар кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" Уладзімір Лабковіч, а таксама Зміцер Салаўёў, які вымушаны быў пакінуць Беларусь, — яго судзяць завочна. Чатырох праваабаронцаў абвінавачваюць паводле ч. 4 арт. 228 ("кантрабанда арганізаванай групай") і ч. 2 арт. 342 Крымінальнага кодэкса ("фінансаванне групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак") — яны не прызналі віну ні па ніводным артыкуле Крымінальнага кодэкса, якія ім ставіцца ў віну. Справу разглядае суддзя Марына Запаснік, а дзяржаўнае абвінавачванне падтрымлівае пракурор Аляксандр Кароль. Трое палітзняволеных вясноўцаў утрымліваюцца пад вартай паўгады. Гэта тряцяе судовае пасяджэнне. 

10.01.2023 Тэгі: крымінальны пераслед, катаванні, вайна ва Украіне З пачаткам поўнамасштабнага ўварвання Расіі ва Украіну беларусы актыўна праяўляюць антываенную пазіцыю: ладзяць маршы і пікеты, псуюць чыгуначнае абсталяванне, каб запаволіць рух расейскай ваеннай тэхнікі, дапамагаюць у інфармацыйнай вайне, ваююць на баку Украіны.

10.01.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, палітвязні У Брэсцкім абласным судзе сёння пачынаюць судзіць паводле ч. 1 арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці) палітзняволенага Юрыя Касцюка, якога вясной вывезлі з Расіі. Справу разглядае суддзя Святлана Крэмянеўская. Паводле абвінавачвання, Юрый дапамагаў іншым палітвязням: папрасіў знаёмых адкрыць польскую банкаўскую картку, куды атрымліваў грошы, якія пасля накіроўваў сваякам палітвязняў. Грошы на дапамогу атрымліваў ад "арганізацый, якія пазіцыянавалі сабе як праваабарончыя". Пяць месяцаў Юрый утрымліваўся ў расійскім следчым ізалятары, яшчэ тры месяцы — у беларускіх.

10.01.2023 Тэгі: суды, пенітэнцыярная сістэма У Беларусі на працягу больш як двух гадоў не спыняюцца штодзённыя масавыя затрыманні паводле палітычных матываў. Былы арыштант распавёў "Вясне", якія метады катаванняў выкарыстоўваюць у ГУБАЗіКу, як затрыманым знішчаюць пашпарты, пра ўмовы ўтрымання на Акрэсціна ў снежні 2022 года і пра інсцэноўку аварыі для затрымання супрацоўніка "Газпрам Трансгаз Беларусь".

10.01.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, палітвязні, вайна ва Украіне У Магілёўскім абласным судзе 23 студзеня распачынаецца суд над бабруйскімі "рэйкавымі партызанамі" Дзмітрыем Клімавым, Уладзімірам Аўрамцавым, Яўгенам Мінкевічам. Іх затрымалі ў ноч на 30 сакавіка 2022 года. Паводле версіі абвінавачвання, яны датычныя да знішчэння двух рэлейных шаф сігнальнай ўсталёўкі пад Асіповічамі. Падчас затрымання Уладзімір Аўрамцаў быў паранены сілавікамі. Бабруйчанінаў будуць судзіць па пяці цяжкіх артыкулах Крымінальнага кодэкса, у тым ліку за "акт тэрарызму", "здраду дзяржаве" і "ўдзел у тэрарыстычнай арганізацыі". Суддзя Ігар Шведаў будзе разглядаць гэтую справу ў закрытым рэжыме. Ім пагражаюць вялікія турэмныя тэрміны.

10.01.2023 Тэгі: пераслед, затрыманні У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 10 студзеня 2023 года збірае факты палітычнага пераследу беларусаў – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

09.01.2023 Тэгі: адміністратыўны пераслед, пераслед, умовы ўтрымання, пенітэнцыярная сістэма, затрыманні У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 9 студзеня 2023 года збірае факты палітычнага пераследу беларусаў – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.