09.01.2023 Тэгі: умовы ўтрымання, катаванні, гісторыі вязняў Ілюстрацыйнае фота spring96.org Былыя арыштанты распавялі "Вясне" пра ўмовы ўтрымання ў ЦІП на Акрэсціна ў снежні, пра тое, каго цяпер затрымліваюць сілавікі і як змянілася сітуацыя з затрыманымі па палітычных матывах у сувязі з вайной ва Украіне.

07.01.2023 Тэгі: крымінальны пераслед, дыфамацыя, экстрэмізм Мінскі абласны суд у закрытым рэжыме 22 снежня вынес прысуд па рэзананснай крымінальнай справе ў дачыненні да аднаго з “рэйкавых партызан” – Віталя Мельніка, якому пры затрыманні сілавікі прастрэлілі каленныя суставы.

09.01.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, палітвязні Сёння, 9 студзеня, у Мінскім гарадскім судзе пачынаецца разгляд справы супраць найбуйнейшага беларускага незалежнага парталу TUT.BY. Судовы працэс ад самага пачатку зрабілі закрытым. Справу разглядае суддзя Валянціна Зянькевіч. Цяпер пад вартай утрымліваюцца галоўная рэдактарка Марына Золатава і былая генеральная дырэктарка Людміла Чэкіна. Вользе Лойцы, Алене Талкачовай і Кацярыне Ткачэнцы раней змянілі меру стрымання. "Вясна" распавядае, у чым абвінавачваюць супрацоўніц парталу TUT.BY, і што цяпер вядома па справе.

07.01.2023 Тэгі: крымінальны пераслед, палітвязні, інфаграфіка Рэпрэсіўная машына таталітарнага рэжыму ў Беларусі не зменшыла сваіх абаротаў. У 2022 годзе працягваліся затрыманні, катаванні і ўзбуджэнне крымінальных спраў па палітычных матывах супраць грамадзянаў. Адпаведна павялічылася і колькасць палітзняволеных. "Вясна" прыводзіць лічбы па палітвязнях за 2022 год. 

06.01.2023 Тэгі: крымінальны пераслед, палітвязні, праваабаронцы, ціск, пенітэнцыярная сістэма, рэпрэсіі, міжнародная салідарнасць праваабаронцаў, справа Вясны, гісторыі вязняў Асобы: Марфа Рабкова Ужо трэці раз палітзняволеная праваабаронца "Вясны" Марфа Рабкова сустракае свой дзень народзінаў у няволі. 6 студзеня 2023 года ёй споўнілася 28 гадоў. У СІЗА-1 яна з 17 верасня 2020 года. За гэты час Марфа прайшла некалькі камер і сустракала шмат людзей. "Вясна" сабрала ўспаміны пра Марфу ад яе былых сукамерніц.

06.01.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, справа Вясны З 5 студзеня ў судзе Ленінскага раёна Мінска адбываецца суд "па справе Вясны", фігурантамі якой з'яўляюцца старшыня Праваабарончага цэнтра "Вясна" і Нобелеўскі лаўрэат Алесь Бяляцкі, яго намеснік Валянцін Стэфановіч і каардынатар кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" Уладзімір Лабковіч, а таксама Зміцер Салаўёў, які вымушаны быў пакінуць Беларусь, — яго судзяць завочна. Справу разглядае суддзя Марына Запаснік, а дзяржаўнае абвінавачванне падтрымлівае пракурор Аляксандр Кароль. Праз судовы малаток Запаснік "прайшлі" шмат вядомых грамадскіх актывістаў, дзеячаў і пратэстоўцаў, а Кароль стаў відавочцам на "палітычных" судах, як палітвязні ў залі суда рэзалі сабе вены і жывот. "Вясна" распавядае, што вядома пра пракурора і суддзю па "справе Вясны". 

06.01.2023 Тэгі: пераслед, рэпрэсіі, затрыманні У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 6 студзеня 2023 года збірае факты палітычнага пераследу беларусаў – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

06.01.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед У Кастрычніцкім судзе Гродна 4 студзеня асудзілі Антона Навумава паводле ч. 1 арт. 342 (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Маргарыта Ланцэвіч асудзіла Антона на два з паловай гады абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпа (“хатнюю хімію”).

06.01.2023 Тэгі: крымінальны пераслед, палітвязні, правы працоўных, заявы Беларускія праваабарончыя арганізацыі выказваюць рашучы пратэст супраць рэпрэсій у дачыненні да незалежных прафсаюзаў.

06.01.2023 Тэгі: суды, аналітыка, інфаграфіка Праваабарончы цэнтр "Вясна" на працягу ўсяго 2022 года фіксаваў актыўнае прымяненне беларускай судовай сістэмай мер крымінальнай адказнасці ў дачыненні да грамадзян па палітычных матывах.