06.01.2023 Тэгі: палітвязні, праваабаронцы, салідарнасць, справа Вясны Асобы: Марфа Рабкова Сёння — 6 студзеня — каардынатарка Валанцёрскай службы «Вясны» Марфа Рабкова адзначае сваё 28-годдзе. Гэта трэці дзень народзінаў, які праваабаронца сустрэне за кратамі.

06.01.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, палітвязні, праваабаронцы, справа Вясны Асобы: Алесь Бяляцкі, Валянцін Стэфановіч, Уладзімір Лабковіч У судзе Ленінскага раёна Мінска 6 студзеня працягваецца суд "па справе Вясны", фігурантамі якой з'яўляюцца старшыня Праваабарончага цэнтра "Вясна" і Нобелеўскі лаўрэат Алесь Бяляцкі, яго намеснік Валянцін Стэфановіч і каардынатар кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" Уладзімір Лабковіч, а таксама Зміцер Салаўёў, які вымушаны быў пакінуць Беларусь, — яго судзяць завочна. Чатырох праваабаронцаў абвінавачваюць паводле ч. 4 арт. 228 ("кантрабанда арганізаванай групай") і ч. 2 арт. 342 Крымінальнага кодэкса ("фінансаванне групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак") — яны не прызналі віну ні па ніводным артыкуле Крымінальнага кодэкса, якія ім ставіцца ў віну. Справу разглядае суддзя Марына Запаснік, а дзяржаўнае абвінавачванне падтрымлівае пракурор Аляксандр Кароль. Трое палітзняволеных вясноўцаў утрымліваюцца пад вартай з 14 ліпеня 2021 года — ім пагражае ад 7 да 12 гадоў зняволення.

06.01.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, аналітыка Ілюстратыўнае фота РІА "Навіны". На працягу ўсяго перыяду 2022 года Праваабарончы цэнтр "Вясна" фіксаваў тэндэнцыю крымінальнага пераследу і асуджэння грамадзян па палітычных матывах. Адметнымі асаблівасцямі рэпрэсій, якія праводзілі суды ў мінулым годзе ў параўнанні з папярэднім, сталі наступныя тэндэнцыі: 

05.01.2023 Тэгі: крымінальны пераслед, палітвязні У Беларусі на дадзены момант налічваецца 1444 палітвязняў і колькасць іх павялічваецца штотыднёва. Пры гэтым кожны месяц некалькі дзясяткаў палітвязняў выходзяць з месцаў зняволення або па заканчэнні тэрміну, або пасля суда да нікаравання ў ПУАТ ці пачатку адбыцця тэрміну на "хатняй хіміі". Па дадзеных "Вясны", у снежні на волю выйшлі мінімум 31 палітвязні, 24 з якіх адбылі свае тэрміны цалкам, а сем чалавек былі асуджаныя да "хатняй хіміі" і вызваленыя з СІЗА. За што палітзняволеныя адбывалі тэрміны і колькі іх утрымлівалі ў месцах няволі — распавядае "Вясна" ў штомесячным дайджэсце. 

05.01.2023 Тэгі: заканадаўства, аналітыка Напярэдадні Новага года ўрад Беларусі ўнёс у парламент законапраект аб змяненні закона “Аб грамадскіх аб’янаннях і аб палітычных партыях”.

05.01.2023 Тэгі: крымінальны пераслед, пераслед, рэпрэсіі, затрыманні У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 4-5 студзеня 2023 года збірае факты палітычнага пераследу беларусаў – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

05.01.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, палітвязні Асобы: Генадзь ФядынічГенадзь Фядыніч, Васіль Бераснеў і Вацлаў Арэшка. У Мінскім гарадскім судзе 5 студзеня вынесены прысуд актывістам беларускіх незалежных прафсаюзаў – палітвязням Генадзю Фядынічу, Васілю Берасневу і Вацлаву Арэшку. Усіх абвінавацілі ў закліках да мер абмежавальнага характару, скіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь (ч. 3 арт. 361 Крымінальнага кодэкса), распальванні іншай сацыяльнай варожасці (ч. 3 арт 130), стварэнні экстрэмісцкага фарміравання альбо ўдзеле ў ім (ч.1 і ч. 3 арт. 361-1 Крымінальнага кодэкса).

05.01.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, палітвязні Асобы: Генадзь ФядынічГенадзь Фядыніч, Васіль Бераснеў і Вацлаў Арэшка. У Мінскім гарадскім судзе 5 студзеня вынесены прысуд актывістам беларускіх незалежных прафсаюзаў – палітвязням Генадзю Фядынічу, Васілю Берасневу і Вацлаву Арэшку. Усіх абвінавацілі ў закліках да мер абмежавальнага характару, скіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь (ч. 3 арт. 361 Крымінальнага кодэкса), распальванні іншай сацыяльнай варожасці (ч. 3 арт 130), стварэнні экстрэмісцкага фарміравання альбо ўдзеле ў ім (ч.1 і ч. 3 арт. 361-1 Крымінальнага кодэкса).

05.01.2023 Тэгі: суды, палітвязні, праваабаронцы, справа Вясны Асобы: Алесь Бяляцкі, Валянцін Стэфановіч, Уладзімір Лабковіч У судзе Ленінскага раёна Мінска сёння, 5 студзеня, распачынаецца суд "па справе Вясны". Паводле ч. 4 арт. 228 ("кантрабанда арганізаванай групай") і ч. 2 арт. 342 Крымінальнага кодэкса ("фінансаванне групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак") судзяць чатырох праваабаронцаў:  старшыню Праваабарончага цэнтра "Вясна" і Нобелеўскага лаўрэата Алеся Бяляцкага, яго намесніка Валянціна Стэфановіча і каардынатара кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" Уладзіміра Лабковіча, а таксама завочна Змітра Салаўёва, які вымушаны быў пакінуць Беларусь. Справу прызначаная разглядаць суддзя Марына Запаснік. Трое палітзняволеных вясноўцаў утрымліваюцца пад вартай з 14 ліпеня 2021 года — ім пагражае ад 7 да 12 гадоў зняволення. Суд падкрыты — мы сочым за ходам падзей.

04.01.2023 Тэгі: адміністратыўны пераслед, палітвязні, інфаграфіка, умовы ўтрымання, катаванні, рэпрэсіі Ужо амаль два з паловай гады ў Беларусі не спыняюцца рэпрэсіі, а сітуацыя з правамі чалавека пагаршаецца з кожным днём. У мінулым годзе сілавікі пры затрыманні працягвалі збіваць і катаваць людзей і нават выкарыстоўвалі зброю: стралялі ў "рэйкавых партызанаў" і ў хатніх жывёлаў затрыманых. З пачаткам поўнамаштабнай вайны ва Украіне ўлады пачалі актыўна пераследаваць беларусаў за антываенныя пратэсты. Па дадзеных праваабаронцаў, агулам за 2022 год было затрымана не менш за 6381 чалавек — гэта мінімум 17 чалавек у дзень. «Вясна» распавядае, з якімі выпрабаваннямі падчас адміністрацыйнага пераследу сутыкнуліся беларусы ў мінулым годзе, як іх катавалі і за якія абсурдныя прычыны іх кідалі за краты і аштрафоўвалі.