17.02.2023 Тэгі: крымінальны пераслед, палітвязні, дыфамацыя У Гродзенскім абласным судзе 17 лютага вынесены прысуд па справе 31-гадовага палітвязня Кірыла Сусліна, якога затрымалі за каментары па “справе Зельцэра”, а абвінавацілі па зусім іншых артыкулах Крымінальнага кодэкса.
Судовы працэс, які пачаўся 6 лютага, вёў суддзя Віталь Кулеш.
Палітзняволены Кірыл Суслін быў затрыманы 30 верасня 2021 года па крымінальнай справе, узбуджанай за каментары ў інтэрнэце пасля гібелі супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і it-спецыяліста Андрэя Зельцэра. 26 снежня 2021 Кірыл быў пераведзены са следчай турмы № 8 у мінскі СІЗА-1, а напрыканцы снежня мінулага года перавялі ў гродзенскую турму № 1.
Але абвінавачваюць яго па іншых артыкулах Крымінальнага кодэкса:
ч. 3 арт. 361 (Заклікі да мер абмежавальнага характару (санкцый), іншых дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь);
ч. 1 арт. 361-4 (Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці);
ч. 1 арт. 368 (Абраза Лукашэнкі).
У лісце да маці палітвязень пісаў, што яму прапаноўвалі напісаць прашэнне аб памілаванні, але ён адмовіўся, бо не лічыць сябе вінаватым.
Суд прызнаў Сусліна вінаватым і пастанавіў пакараць яго зняволеннем тэрмінам на два з паловай гады ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
У Гродне вынесуць прысуд Кірылу Сусліну, затрыманаму па "справе Зельцэра"
Крыніца: Вынесены прысуд гарадзенцу Кірылу Сусліну, якога абвінавацілі па некалькі пратэсных артыкулах