- Катэгорыя: Вясна
20.01.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, палітвязні У Мінскім гарадскім судзе 20 студзеня агучылі прысуд палітзняволеным супрацоўніцам МТБанку Іне і Валерыі Глінскім — сем і шэсць з паловай гады калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму адпаведна. Маці і дочку асудзілі за перадачу ў 2020 годзе дадзеных сілавікоў у тэлеграм-канал "Чорная кніга Беларусі" па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса: ч. 3 арт 130 (распальванне іншай сацыяльнай варожасці), ч. 3 арт. 203-1 (незаконныя дзеянні ў дачыненні да інфармацыі аб прыватным жыцці і персанальных дадзеных), арт. 352 (неправамернае завалоданне камп'ютарнай інфармацыяй). Прысуд вынесла суддзя Таццяна Фалькоўская. Маці і дачку больш за год утрымліваюць у СІЗА-1, большасць пасяджэнняў па справе прайшла ў закрытым рэжыме.
- Катэгорыя: Вясна
20.01.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед Суд Ленінскага раёна Мінска 21 снежня вынес прысуд Алене Клімовіч, якая з’яўляецца інвалідам ІІ групы, за арганізацыю і падрыхтоўку дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўным удзеле ў іх ч.1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса).
- Катэгорыя: Вясна
19.01.2023 Тэгі: палітвязні, праваабаронцы, рэпрэсіі, справа Вясны Асобы: Алесь Бяляцкі, Валянцін Стэфановіч, Уладзімір Лабковіч У судзе Ленінскага раёна Мінска працягваецца працэс па "справе Вясны". На гэтым тыдні пасяджэнні праходзяць штодзённа — справу разглядаюць у паскораным рэжыме. Паводле ч. 4 арт. 228 ("кантрабанда арганізаванай групай") і ч. 2 арт. 342 Крымінальнага кодэкса ("фінансаванне групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак") судзяць старшыню Праваабарончага цэнтра "Вясна" і Нобелеўскага лаўрэата Алеся Бяляцкага, ягонага намесніка Валянціна Стэфановіча і каардынатара кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" Уладзіміра Лабковіча. У межах гэтага працэса таксама завочна судзяць праваабаронцу Дзмітрыя Салаўёва, які быў вымушаны пакінуць Беларусь праз крымінальны пераслед. Палітзняволеныя праваабаронцы, якія ўтрымліваюцца пад вартай з 14 ліпеня 2021 года, не прызналі віну — іх допыт адбудзецца пасля вывучэння пісьмовых матэрыялаў справы. "Вясна" распавядае, як прайшлі восьмае, дзевятае і дзясятае судовыя пасяджэнні, і што новага па справе супраць палітзняволеных калег.
- Катэгорыя: Вясна
19.01.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед У Мінскім гарадскім судзе ў закрытым рэжыме 19 студзеня асудзілі Віктара Савашэвіча паводле ч. 3 арт 130 (Распальванне іншай сацыяльнай варожасці) і ч. 6 арт. 16 (Саўдзел у злачынстве) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Сяргей Хрыпач прызначыў Віктару 11 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ў калоніі ўзмоцненага рэжыма.
- Катэгорыя: Вясна
19.01.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, дыфамацыя У Кастрычніцкім судзе Віцебска 19 снежня 2022 года асудзілі Дзяніса Хаўханава паводле ч. 1 арт. 368 (Абраза Лукашэнкі) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Сняжана Кіндзеева асудзіла Дзяніса на адзін год і два месяца пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыма.
- Катэгорыя: Вясна
19.01.2023 Тэгі: гісторыі вязняў Студэнтку другога курсу Факультэта міжнародных адносінаў БДУ Дар'ю Кароль затрымалі з хлопцам Уладзіславам Мальцавым і сябрамі ў чэрвені 2022 года за ўдзел у акцыях пратэсту пасля прэзідэнцкіх выбараў. Дзяўчыну адлічылі з універсітэта праз тое, што яна не здала адзін іспыт. Дар'я прабыла ў СІЗА № 1 на Валадарскага роўна чатыры месяцы ў камеры над сваім хлопцам. У кастрычніку ім прызначылі "хатнюю хімію" і адпусцілі ў зале суда. На працягу месяца пасля прысуду яны ажаніліся і пакінулі Беларусь. Былая палітзняволеная Дар'я Кароль распавяла "Вясне" пра затрыманне вайсковай контрвыведкай, сукамерниц і пра тое, як вынесла блізкае расстанне з хлопцам.
- Катэгорыя: Вясна
19.01.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, палітвязні У Брэсцкім абласным судзе 19 студзеня суддзя Мікалай Грыгаровіч агучыў прысуд Дар‘і Лосік: два гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. Менавіта столькі і запрашвала пракурорка Кацярына Пакала. Дар'ю абвінавацілі ў "садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці" паводле арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса за інтэрв'ю пра мужа тэлеканалу "Белсат" вясной 2022 году. Муж Дар'і Ігар Лосік адбывае тэрмін у наваполацкай калоніі, а чатырохгадовая дачка Паўліна цяпер знаходзіцца з бабулямі і дзядулямі.
- Катэгорыя: Вясна
19.01.2023 Тэгі: крымінальны пераслед, грамадства, пераслед, ціск, рэпрэсіі, затрыманні У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 18-19 студзеня 2023 года збірае факты палітычнага пераследу беларусаў – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.
- Катэгорыя: Вясна
18.01.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, экстрэмізм Стаў вядомы прысуд жыхару Мазыра Вадзіму Баранаву, якога абвінавацілі ў садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці за тое, што ён зняў відэа расейскай вайсковай тэхнікі падчас нападу Расеі на Украіну з боку Беларусі і хацеў пераслаць некаторым «Тэлеграм»-каналам.