- Катэгорыя: Вясна
10.02.2023 Тэгі: суды, палітвязні, вайна ва Украіне У Магілёўскім абласным судзе 10 лютага вынеслі прысуд тром "рэйкавым партызанам" Дзмітрыю Клімаву, Уладзіміру Аўрамцаву і Яўгену Мінкевічу з Бабруйску. Двум першым прызначылі па 22 гады калоніі, а апошняму — паўтара года калоніі. Адзначаецца, што Мінкевіча вызвалілі ад пакарання часткова тэрмінам на адзін год паводле Закона "Аб амністыі ў сувязі з Днём народнага адзінства". З улікам часу знаходжання пад вартай пакаранне лічыцца адбытым. Паводле версіі абвінавачвання, яны датычныя да знішчэння двух рэлейных шаф сігнальнай ўсталёўкі пад Асіповічамі. Падчас затрымання Дзмітрый Клімаў быў паранены сілавікамі. Дзмітрыя Клімава і Уладзіміра Аўрамцава судзілі па пяці цяжкіх артыкулах Крымінальнага кодэкса, у тым ліку за "акт тэрарызму", "здраду дзяржаве" і "ўдзел у тэрарыстычнай арганізацыі". Справу ў закрытым рэжыме два тыдні разглядаў суддзя Ігар Шведаў.
- Катэгорыя: Вясна
10.02.2023 Тэгі: звароты, крымінальны пераслед, грамадства, ААН, палітвязні, праваабаронцы, ціск, рэпрэсіі, салідарнасць, справа Вясны У судзе Ленінскага раёну Мінска працягваецца разгляд крымінальнай справы супраць старшыні "Вясны" і Нобелеўскага лаўрэата Алеся Бяляцкага, ягонага намесніка і віцэ-прэзідэнта FIDH Валянціна Стэфановіча, каардынатара кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" Уладзіміра Лабковіча і праваабаронцы Дзмітрыя Салаўёва (у парадку спецыяльнай вытворчасці).
- Катэгорыя: Вясна
10.02.2023 Тэгі: крымінальны пераслед, дыфамацыя Суд Ленінскага раёна Магілёва 2 лютага прызнаў вінаватым 41-гадовага Міхаіла Карпешку за абразу Аляксандра Лукашэнкі (ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса).
- Катэгорыя: Вясна
09.02.2023 Тэгі: суды, адміністратыўны пераслед, рэпрэсіі, вайна ва Украіне Больш за два з паловай гады па ўсёй Беларусі адбываюцца штодзённыя затрыманні, ператрусы, выклікі на "прафілактычныя гутаркі", пасля якіх людзі не выходзяць на волю. У студзені, паводле інфармацыі праваабаронцаў "Вясны", было затрымана не менш за 350 чалавек — прыкладна 11 чалавек у дзень. Суды ў мінулым месяцы разглядзелі мінімум 141 палітычна матываваную адміністрацыйную справу. Беларускімі суддзямі было прызначана не менш за 44 адміністрацыйныя арышты, 10 штрафаў, а таксама зафіксаваны адзін выпадак прызначэння грамадскіх прац на тэрмін 60 гадзін. "Вясна назірае" склала традыцыйны спіс самых дзіўных і недарэчных прычын, па якіх беларусаў судзілі ў студзені.
- Катэгорыя: Вясна
09.02.2023 Тэгі: пераслед, ціск, затрыманні У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 9 лютага 2023 года збірае факты палітычнага пераследу беларусаў – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.
- Катэгорыя: Вясна
09.02.2023 Тэгі: крымінальны пераслед, дыфамацыя У Гомельскім абласным судзе 31 студзеня быў вынесены ў закрытым рэжыме прысуд Мікіту Карпенку. Юнака абвінавацілі паводле ч.1 арт. 130 (распальванне іншай сацыяльнай варожасці) і ч. 2 арт. 367 Крымінальнага кодэкса (паклёп на Аляксандра Лукашэнку).
Спартоўца з Фаніпаля асудзілі на два з паловай гады "хатняй хіміі" за ўдзел у пратэстах у 2020 годзе
- Катэгорыя: Вясна
09.02.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед У судзе Дзяржынскага раёну 9 лютага асудзілі палітзняволенага Юрыя Джэнжэру паводле ч. 1 арт. 342 (Арганізацыя і палрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Таццяна Фядчук прызначыла Юрыю два гады і шэсць месяцаў абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тэыпу (“хатняй хіміі”).
- Катэгорыя: Вясна
09.02.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, палітвязні, дыфамацыя У Мінскім абласным судзе 8 лютага асудзілі палітзняволеную Кацярыну Хулхачыеву паводле ч. 1 арт. 130 (Распальванне іншай сацыяльнай варожасці), ч. 1 арт. 368 (Абраза Лукашэнкі), арт. 369 (Абраза прадстаўніка ўлады) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Ірына Майко прызначыла Кацярыне два гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму і штраф 100 базавых велічыняў (3700 рублёў). Тэрмін знаходжання пад вартай цалкам пакрыў тэрмін прусуду. Кацярыну выпусцілі на волю ў зале суда.
- Катэгорыя: Вясна
09.02.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед У судзе Дрыбінскага раёну 1 лютага асудзілі Уладзіслава Мазурава і Іллю Кавалёва паводле арт. 370 (Здзек над дзяржаўнымі сімваламі) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Людміла Новікава прызначыла Уладзіславу і Іллю тры месяцы арышту кожнаму.
- Катэгорыя: Вясна
09.02.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, грамадства, пераслед, дыфамацыя Другога лютага ў судзе Ляхавічаў і Ляхавіцкага раёна вынесены прысуд мясцоваму жыхару Сяргею Аўдзееву. Суддзя Наталля Буднік прызнала яго вінаватым паводле арт. 368 Крымінальнага кодэксу і агучыла вырак: прымусовае лячэнне ў стацыянары.