23.01.2023 Тэгі: суды, палітвязні, вайна ва Украіне У Магілёўскім абласным судзе сёння, 23 студзеня, у закрытым рэжыме распачаўся суд над "рэйкавымі партызанамі" Дзмітрыем КлімавымУладзімірам АўрамцавымЯўгенам Мінкевічам з Бабруйску. Іх затрымалі ў ноч на 30 сакавіка 2022 года. Паводле версіі абвінавачвання, яны датычныя да знішчэння двух рэлейных шаф сігнальнай ўсталёўкі пад Асіповічамі. Падчас затрымання Дзмітрый Клімаў быў паранены сілавікамі. Бабруйчанаў судзяць па пяці цяжкіх артыкулах Крымінальнага кодэкса, у тым ліку за "акт тэрарызму", "здраду дзяржаве" і "ўдзел у тэрарыстычнай арганізацыі". Справу разглядае суддзя Ігар Шведаў. Палітвязням пагражаюць вялікія турэмныя тэрміны, за кратамі яны ўтрымліваюцца 10 месяцаў.

23.01.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед Інга і Карына Рэйдольф і Уладзімір Зубец. Суд Першамайскага раёна Мінска 19 студзеня вынес прысуд адразу траім жыхарам Бабруйска, абвінаваціўшы іх у арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушылі грамадскі парадак, альбо ўдзеле ў такіх дзеяннях паводле ч.1 арт 342 Крымінальнага кодэкса.

22.01.2023 Тэгі: адміністратыўны пераслед, пераслед, рэпрэсіі, затрыманні У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 21-22 студзеня 2023 года збірае факты палітычнага пераследу беларусаў – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

21.01.2023 Тэгі: ціск, затрыманні, экстрэмізм У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 20 студзеня 2023 года збірае факты палітычнага пераследу беларусаў – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

21.01.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, палітвязні У Цэнтральным судзе Мінска 19 студзеня асудзілі палітзняволеную Мэрыем Герасіменка паводле ч. 1 арт. 342 (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Вікторыя Шабуня прызначыла Мэрыем тры гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу (“хатняй хіміі”).

21.01.2023 Тэгі: палітвязні, ЕС-Беларусь, заявы, рэпрэсіі Па пасяджэнні Камітэта міністраў Савета Еўропы 18 студзеня шэраг еўрапейскіх краін, якія ўваходзяць у Еўрасаюз, выступілі з заявай аб сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі. Свае подпісы пад дакументам паставілі таксама прадстаўнікі іншых краін.

20.01.2023 Тэгі: суды, ціск, умовы ўтрымання, рэпрэсіі, затрыманні, гісторыі вязняў У Беларусі штодня затрымліваюць дзясяткі чалавек паводле палітычных матываў. Падчас затрымання да іх ужываюць фізічную сілу і спецсродкі, а потым адпраўляюць людзей на суткі ў невыносныя ўмовы беларускіх ізалятараў. Былы арыштант Акрэсціна распавёў "Вясне" пра ўмовы ўтрымання ў ЦІПе ў снежні 2022 года, пра сустрэчу з Надзеяй Астапчук у ІЧУ і пра недааказаную медыцынскую дапамогу. Таксама ён падзяліўся гісторыямі пераследу сукамернікаў за данаты для BySol, калекцыянаванне радыёстанцый і за тое, што брат цяпер знаходзіцца ва Украіне.

20.01.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, дыфамацыя У Кастрычніцкім судзе Гродна 22 снежня 2022 года асудзілі Паўла Свірбутовіча паводле ч. 2 арт. 367 (Паклёп у дачыненні Лукашэнкі) і ч. 2 арт. 368 (Абраза Лукашэнкі) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Дзмітрый Кедаль прызначыў Паўлу па сукупнасці абвінавачванняў два гады і шэсць мсяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

20.01.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, грамадства, ціск, рэпрэсіі, дыфамацыя Ілюстрацыйнае фота Стала вядома, што 13 снежня 2022 года ў судзе Кастрычніцкага раёну Гродна Анатоля Лявоніка асудзілі да двух з паловай гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. Вырак агучыў суддзя Дзмітрый Кедаль.

20.01.2023 Тэгі: звароты, крымінальны пераслед, грамадства, праваабаронцы, ціск, правы чалавека, пракуратура, умовы ўтрымання, справа Вясны Асобы: Алесь Бяляцкі, Валянцін Стэфановіч, Уладзімір ЛабковічАлесь Бяляцкі на судзе 16 студзеня 2023 года праваабаронца Павел Левінаў звярнуўся ў Генеральную пракуратуру з нагоды ўтрымання "вясноўцаў" Алеся Бяляцкага, Валянціна Стэфановіча і Уладзіміра Лабковіча закаванымі ў кайданкі падчас судовага разбіральніцтва па "справе "Вясны".