17.01.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед У Мінскім гарадскім судзе 17 студзеня пачынаецца завочны суд над Святланай Ціханоўскай, Паўлам Латушкам, Вольгай Кавальковай, Марыяй Мароз, Сяргеем Дылеўскім. Справу вядзе суддзя Пётр Арлоў. Усе фігуранты справы знаходзяцца за мяжой. 

16.01.2023 Тэгі: суды, палітвязні, праваабаронцы, справа Вясны Асобы: Алесь Бяляцкі, Валянцін Стэфановіч, Уладзімір Лабковіч У судзе Ленінскага раёна Мінска 16 студзеня адбылося сёмае судовае пасяджэнне па "справе Вясны". Паводле ч. 4 арт. 228 ("кантрабанда арганізаванай групай") і ч. 2 арт. 342 Крымінальнага кодэкса ("фінансаванне групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак") судзяць старшыню Праваабарончага цэнтра "Вясна" і Нобелеўскага лаўрэата Алеся Бяляцкага, ягонага намесніка Валянціна Стэфановіча і каардынатара кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" Уладзіміра Лабковіча. У межах гэтага працэса таксама завочна судзяць праваабаронцу Дзмітрыя Салаўёва, які быў вымушаны пакінуць Беларусь праз крымінальны пераслед. Справу разглядае сумна вядомая суддзя Марына Запаснік, а дзяржаўнае абвінавачванне падтрымлівае пракурор Аляксандр Кароль. "Вясна" працягвае сачыць за працэсам над палітзняволенымі калегамі і патрабаваць іх вызвалення.

16.01.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, дыфамацыя У Маскоўскім судзе Брэста 24 лістапада 2022 года асудзілі Аляксандра Труша паводле ч. 1 арт. 368 (Абраза Лукашэнкі) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Таццяна Лаўранюк асудзіла Аляксандра на паўтара года пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыма. Дзяржабвінавачанне прадстаўляў Ягор Кронда.

16.01.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед У Савецкім судзе Мінска 16 студзеня асудзілі палітзняволеную экскурсаводку Валерыю Чарнаморцаву паводле ч. 1 арт. 342 (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Вольга Емяльянчанка прызначыла Валерыі два з паловай гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняй хіміі").

16.01.2023 Тэгі: пераслед, рэпрэсіі, затрыманні У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 15-16 студзеня 2023 года збірае факты палітычнага пераследу беларусаў – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

16.01.2023 Тэгі: ціск, умовы ўтрымання, катаванні, рэпрэсіі Былы арыштант ІЧУ Акрэсціна (яго імя не называецца ў мэтах бяспекі) распавёў праваабаронцам "Вясны" пра ўмовы ўтрымання восенню 2022 года.

16.01.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед У Віцебскім абласным судзе 5 снежня 2022 года ў закрытым рэжыме асудзілі палітзняволенага Дзмітрыя Каханоўскага паводле ч. 3 арт. 352 (Неправамоцнае завалоданне камп’ютарнай інфармацыяй), ч. 3 арт. 130 (Распальванне іншай сацыяльнай варожасці), ч. 3 арт. 203-1 (Незаконныя дзеянні ў дачыненні інфармацыі аб прыватным жыцці і персанальных дадзеных) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Яўгеній Буруноў асудзіў Дзмітрыя на шэсць гадоў і шэсць месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыма.

16.01.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, палітвязні, свабода слова Андрэй Пачобут. Гродзенскі абласны суд пачынае 16 студзеня разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да вядомага гарадзенскага журналіста і сябра "Саюзу палякаў Беларусі" Андрэя Пачобута. Разгляд справы журналіста неаднаразова пераносілі: спачатку працэс прызначалі на 28 лістапада, затым на 9 студзеня, цяпер — на 16 студзеня 2023 г.

14.01.2023 Тэгі: пераслед, затрыманні У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 14 студзеня 2023 года збірае факты палітычнага пераследу беларусаў – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

14.01.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед Гомельскі абласны суд Гомельскі абласны суд 9 студзеня вынес прысуд па крымінальнай справе двух жыхароў Гомеля – Уладзіслава Яцэнкі і Кірыла Плакушчава. Іх абвінавацілі паводле арт. 341 (апаганьванне збудаванняў і псаванне маёмасці) і ч. 2 арт. 361-3 (удзел на тэрыторыі замежнай дзяржавы ва ўзброеным фармаванні або ўзброеным канфлікце, ваенных дзеяннях, вярбоўка альбо падрыхтоўка асоб да такога ўдзелу).