- Катэгорыя: Вясна
14.08.2023 Тэгі: крымінальны пераслед, затрыманні Праваабаронцам “Вясны” сталі вядомыя новыя акалічнасці затрымання старшыні Беларускага незалежнага прафсаюза на ААТ «Нафтан» Вольгі Брыцікавай і аднаго з працаўнікоў аб’яднання, які сыйшоў у стачку ў 2020 годзе Аляксандра Кухаронка.
- Катэгорыя: Вясна
12.08.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед У Вярхоўным судзе 8 жніўня адбыўся чарговы суд над асуджаным раней па пратэсных артыкулах бармэнам гомельскага бара “Кватэрнік” Глебам Вятошкіным.
- Катэгорыя: Вясна
12.08.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, палітвязні У Гомельскім абласным судзе 11 жніўня вынеслі яшчэ адзін прысуд па палітычнай справе палітзняволенаму мінчуку Аляксею Кудасаву. Вясной 2022 года яго ўжо асудзілі да 11 гадоў калоніі паводле чатырох артыкулаў Крымінальнага кодэка, у тым ліку за стварэнне телеграм-канала "Каскад". Аляксей ужо больш за год адбываў тэрмін у калоніі. Цяпер яго судзілі паводле ч. 2 арт. 361-1 КК (стварэнне экстрэмісцкага фармавання, здзейсненае паўторна). Суд праходзіў у закрытым рэжыме, таму падрабязнасці справы невядомыя. Суддзя Вадзім Бобыраў прызначыў палітвязню сем гадоў калоніі. Шляхам частковага складання тэрмінаў да 11 гадоў дадалі яшчэ шэсць месяцаў зняволення.
- Катэгорыя: Вясна
11.08.2023 Тэгі: затрыманні Супрацоўнікі АМАПу меркавана 11 жніўня ў весцы каля Наваполацку затрымалі былую старшыню незалежнага прафсаюзу на Наваполацкім «Нафтане» і актывістку Вольгу Брыцікаву і стачкамаўца “Нафтана” Аляксандра Кухаронка.
- Катэгорыя: Вясна
11.08.2023 Тэгі: грамадства, палітвязні, падкаст, гісторыі вязняў Пяць ужо былых палітвязняў распавядаюць пра момант свайго вызвалення — момант, калі яны сталі свабоднымі. Падкаст “Вясна прыйдзе” прапануе раздзяліць з імі гэтыя эмоцыі.
- Катэгорыя: Вясна
11.08.2023 Тэгі: крымінальны пераслед, грамадства, пераслед, ціск, рэпрэсіі, затрыманні У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі і экстрэмісцкімі фармаваннямі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 10-11 жніўня збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.
- Катэгорыя: Вясна
11.08.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед Суд Першамайскага раёна Віцебска 4 жніўня пакараў 23-гадовага Паўла Дунаева за здзек над дзяржаўнымі сімваламі паводле арт. 370 Крымінальнага кодэкса.
- Катэгорыя: Вясна
10.08.2023 Тэгі: палітвязні, заканадаўства, ціск Юрысты ПЦ "Вясна" звярнуліся да спецыяльнага дакладчыка па пытанні аб становішчы ў галіне правоў чалавека ў Беларусі. Тэма звароту — артыкул 411 Крымінальнага кодэкса Беларусі. Юрысты лічаць, што яе трэба выключыць з КК, бо прыцягненне да адказнасці па артыкуле 411 КК парушае права чалавека на асабістую свабоду і права не быць судзімым або пакараным двойчы.
- Катэгорыя: Вясна
10.08.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, дыфамацыя Суд Брэсцкага раёна 8 і 9 жніўня разглядаў крымінальную справу, заведзеную на 35-гадовага Міхаіла Літвака. Мужчыну абвінавачвалі паводле арт. 369 КК у публічнай абразе прадстаўніка ўлады.
- Катэгорыя: Вясна
10.08.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, палітвязні Гомельскі абласны суд у панядзелак, 14 жніўня, пачне разгляд крымінальнай справы жыхара Мазыра Пятра Старацітарава, абвінавачанага па шэрагу пратэсных артыкулаў.