27.06.2023 Тэгі: ціск, затрыманні, экстрэмізм У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі і экстрэмісцкімі фармаваннямі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 27 чэрвеня збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

27.06.2023 Тэгі: катаванні, рэпрэсіі, рэпартаж, гісторыі вязняў 26 чэрвеня ў Міжнародны дзень супраць катаванняў у варшаўскай прасторы "Пад Жырандоляй" беларускія акторы і акторкі прачыталі пад музыку гісторыі катаванняў беларускіх палітвязняў. 

27.06.2023 Тэгі: катаванні, рэпрэсіі, рэпартаж, гісторыі вязняў 26 чэрвеня ў Міжнародны дзень супраць катаванняў у варшаўскай прасторы "Пад Жырандоляй" беларускія акторы і акторкі прачыталі пад музыку гісторыі катаванняў беларускіх палітвязняў. 

26.06.2023 Тэгі: палітвязні, салідарнасць У межах кампаніі салідарнасці Libereco #WeStandBYyou Катарына Барлі (Еўрапейскі парламент, Прагрэсіўны альянс сацыялістаў і дэмакратаў, Германія), Беатэ Вальтэр-Розенхаймер (Бундэстаг Германіі, Альянс 90/Зялёныя) і Каця Кеуль (Бундэстаг Германіі, Альянс 90/Зялёныя) сталі сімвалічнымі "хроснымі" для палітычных зняволеных у Беларусі.

26.06.2023 Тэгі: пераслед, рэпрэсіі, затрыманні У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі і экстрэмісцкімі фармаваннямі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 25-26 чэрвеня збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

26.06.2023 Тэгі: правы чалавека, катаванні, рэпрэсіі Міжнародны дзень у падтрымку ахвяраў катаванняў адзначаецца 26 чэрвеня. У гэты дзень у 1987 годзе набыла моц Канвенцыя супраць катаванняў і іншых жорсткіх, бесчалавечных ці прыніжаючых годнасць відаў абыходжання і пакарання. Ужо амаль тры гады ў Беларусі масава катуюць грамадзянаў, якія ня згодныя з уладамі. Сёння, калі большасць увагі грамадзянскай супольнасці накіраваная на вайну ва Украіне, асабліва важна казаць пра факты жорсткага і нечалавечага абыходжання з тымі, хто ўтрымліваецца ў месцах няволі.

21.06.2023 Тэгі: пераслед, рэпрэсіі, затрыманні У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі і экстрэмісцкімі фармаваннямі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 21 чэрвеня збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

26.06.2023 Тэгі: катаванні, рэпрэсіі, рэпартаж Мінулым разам з Георгіем Сайкоўскім — мінчуком, якому адарвала асколкам светлашумавай гранаты частку ступні на паслявыбарчай акцыі пратэсту — мы сустракаліся ў гарадской клінічнай лякарні хуткай медыцынскай дапамогі Мінска ў канцы жніўня 2020 года пасля аперацыі. Цяпер мы з ім сустрэліся ў Варшаве, дзе ён жыве ўжо больш за два з паловай гады. На нашу сустрэчу хлопец прыйшоў у цішотцы з "Ukraine", з прыемнай сумам узгадваючы свае падарожжы па краіне: "Мне заўсёды вельмі падабалася Украіна..." "Вясна" пагаварыла з Георгіем пра доўгую фізічную і псіхалагічную рэабілітацыю, пра надзею на аднаўленне справядлівасці і вяртанне дадому, а таксама ўзгадалі пра візіты да яго ў бальніцу следчай, судмедэкспертаў і дэпутаткі Марыі Васілевіч. Публікуем гэтую гісторыю ў Міжнародны дзень у падтрымку пацярпелых ад катаванняў.

24.06.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед Дом правасуддзя ў Мінску Суд Ленінскага раёна Мінска 8 чэрвеня вынес прысуд Таццяне Янкоўскай за ўдзел у акцыях пратэсту ў Мінску ў жніўні і верасні 2020 года (x. 1 арт 342 Крымінальнага кодэкса).

21.06.2023 Тэгі: грамадства, праваабаронцы, дыскрымінацыя, рэпрэсіі, салідарнасць Парламенцкая асамблея Савет Еўропы 20 чэрвеня 2023 года прыняла рэзалюцыю аб "рашэнні канкрэтных праблемаў, з якімі сутыкаюцца беларусы ў выгнанні". Яна складаецца з 42 пунктаў, якія тычацца пытанняў падтрымкі беларусаў і іх родных, аказання дапамогі беларускім недзяржаўным арганізацыям у выгнанні, выдачы пашпартоў і віз, магчымасці разблакаваць беларускім журналістам банкаўскія рахункі ва Украіне, а таксама захавання і развіцця беларускай культуры і мовы ў дыяспарах.