- Катэгорыя: Вясна
06.07.2023 Тэгі: палітвязні, пераслед, ціск, рэпрэсіі Магілёўца Станіслава Паўлінковіча ў кастрычніку 2020 года асудзілі на тры гады "хіміі" за абразу суддзі. Пасля яго перазатрымалі і накіравалі адбываць тэрмін у калонію. Цалкам адбыўшы тэрмін мужчына вызваліўся. Ён не змог уладкавацца на працу, атрымаўшы мноства адмоваў, і з’ехаў з Беларусі. Былы палітвязень, апынуўшыся ў бяспецы, дае шмат інтэрв’ю, у якіх распавядае пра рэпрэсіі беларускіх уладаў і жудасныя ўмовы ў зняволенні. За гэта яго бацьку выклікалі на размову супрацоўнікі КДБ. Станіслаў распавёў "Вясне" падрабязнасці.
- Катэгорыя: Вясна
06.07.2023 Тэгі: палітвязні, салідарнасць У рамках кампаніі салідарнасці Libereco #WeStandBYyou Корына Грэдыг (Schweizer Nationalrat, Grünliberale Partei), Джэры Бацімер (Сэнат Ірландыі, Fine Gael) і Ліам Макартур (Парламент Шатландыі, Ліберальныя дэмакраты) сталі хроснымі для палітвязняў у Беларусі.
- Катэгорыя: Вясна
06.07.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, свабода мірных сходаў У судзе Дзяржынскага раёна 28 чэрвеня да аднаго года "хатняй хіміі" асудзілі 46-гадовую Таццяну Залатар. Жанчыну прызналі вінаватай паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак") за ўдзел з шарыкамі і кветкамі ў акцыі пратэсту 14 жніўня 2020 года ў Фаніпале. Справу разглядала суддзя Таццяна Фядчук, а дзяржаўнае абвінавачанне падтрымліваў пракурор Уладзімір Пятровіч.
- Катэгорыя: Вясна
05.07.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, дыфамацыя Суд Пінскага раёна і горада Пінска 22 чэрвеня ў выязным рэжыме разгледзеў справу супраць пінчука Кірыла Барысава. Маладога чалавека абвінавацілі ў публічнай абразе Аляксандра Лукашэнкі паводле ч.1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса.
- Катэгорыя: Вясна
05.07.2023 Тэгі: суды, грамадства, палітвязні, рэпрэсіі З канца 2022 года беларусаў пачалі актыўна выклікаць у КДБ з нагоды данатаў у фонды салідарнасці ў 2020-ым годзе. Сілавікі ставяць людзям умову — пералічыць у некалькі разоў большую за данат суму на спецыяльныя рахункі, альбо супраць іх будзе распачатая крымінальная справа паводле арт. 361-2 КК (фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці) або арт. 290 КК (фінансаванне тэрарыстычнай дзейнасці). Па інфармацыі праваабаронцаў, за "фінансаванне экстрэмізму" было ўжо асуджана не менш за 19 чалавек, 12 з якіх былі пазбаўлены волі на тэрмін ад трох да шасці гадоў. Вынікі астатніх сямі чалавек высвятляюцца праваабаронцамі. Таксама яшчэ мінімум 10 чалавек утрымліваюцца ў зняволенні ў чаканні прысуду. Акрамя гэтага, дзесяткі чалавек штомесяц вымушаны аддаваць сілавікам вялікія грошы, каб пазбегнуць крымінальнага пераследу. Беларус, які ў траўні таксама прайшоў праз допыт у КДБ, распавёў "Вясне", за што яму прапанавалі перавесці грошы ў памеры ад 8 000 да 20 000 даляраў на рахунак анкалагічнай лякарні, на якіх умовах працуе дамоўленнасць з КДБ, а таксама пра праблемы з выездам праз літоўскую мяжу.
- Катэгорыя: Вясна
05.07.2023 Тэгі: крымінальны пераслед, дыфамацыя Суд Наваполацкага раёна 30 траўня вынес прысуд мясцовай жыхарцы Кацярыне Леў, абвінаваціўшы яе ў абразе прадстаўнікоў улады паводле арт. 369 Крымінальнага кодэкса.
- Катэгорыя: Вясна
05.07.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, дыфамацыя У судзе Ленінскага раёна Гродна 27 чэрвеня асудзілі Дзяніса Салагуба паводле ч. 1 арт. 368 (Абраза Лукашэнкі), арт. 369 (Абраза прадстаўніка ўлады), ч. 1 арт. 342 (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзелу іх) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Наталля Козел прызначыла Дзянісу два гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму, штраф 100 базавых велічыняў (3700 рублёў) і кампенсацыю маральнай шкоды пацярпелым 4500 рублёў.
- Катэгорыя: Вясна
05.07.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, палітвязні Мінскі абласны суд 5 ліпеня агучыў прысуд палітзняволенаму Эдуарду Бабарыку, якога пад вартай утрымліваюць больш за тры гады, — 8 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Яго абвінавацілі паводле ч. 3 арт. 130 (распальванне іншай сацыяльнай варожасці), ч. 1 арт. 293 (арганізацыя масавых беспарадкаў), ч. 2 арт. 235 (легалізацыя ("адмыванне") сродкаў, атрыманых злачынным шляхам), ч. 2 арт. 243 (ухіленні ад выплаты падаткаў) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Уладзімір Арэшка прызначыў яму на два гады менш, чым прасіў пракурор Аляксандр Кароль. Справу разглядалі ў адкрытым рэжыме у выязным судовым пасяджэнні ў памяшканні Мінскага раённага суда з 22 траўня.
Два гады "хіміі" прызначылі пінчуку за каментар пра Лукашэнку пад постам пра завышаныя кошты на лекі
- Катэгорыя: Вясна
05.07.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, дыфамацыя У судзе горада Пінска і Пінскага раёна 19 чэрвеня да двух гадоў "хіміі" за каментар пра Лукашэнку пад постам у "Аднакласніках" аб завышаных коштах на лекі асудзілі цесляра-бетоншчыка Руслана Шукалу. Суддзя Яўгенія Мельнік прызнала яго вінаватым паводле ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса (абраза Лукашэнкі).
- Катэгорыя: Вясна
05.07.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, дыфамацыя У судзе Карэліцкага раёна 13 чэрвеня асудзілі Вікторыю Качан паводле ч. 1 арт. 368 (Абраза Лукашэнкі), ч. 2 арт. 367 (Паклёп у дачыненні да Лукашэнкі), арт. 369 (Абраза прадстаўніка ўлады) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Ірына Каско прызначыла Вікторыі тры гады і шэсць месяцаў абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняй хіміі").