- Катэгорыя: Вясна
29.06.2023 Тэгі: адміністратыўны пераслед, пераслед, экстрэмізм 60-гадовы юбілей вясковец з вёскі Людвінава Драгічынскага раёна сустрэў за кратамі, 20 дзён трымаў галадоўку. І за 43 дні пад арыштам страціў амаль усё, што прыносіла сродкі да існавання. А ў дадатак ён не зможа ў гэтым сезоне выплаціць доўг у 10 тысяч даляраў. Тры суды і арышт амаль на паўтара месяца за адміністрацыйнае правапарушэнне, у якім абвінавацілі 60-гадовага вяскоўца з Драгічынскага раёна – так скончылася паездка Уладзіміра Казека ў Польшчу за таннымі таварамі. Гэтую історыю распавядае "Ганцавіцкі час".
- Катэгорыя: Вясна
29.06.2023 Тэгі: адміністратыўны пераслед, пераслед, рэпрэсіі У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі і экстрэмісцкімі фармаваннямі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 28-29 чэрвеня збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.
- Катэгорыя: Вясна
28.06.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, палітвязні Мінскі абласны суд у выязным судовым пасяджэнні з 22 траўня разглядае крымінальную справу супраць палітзняволенага Эдуарда Бабарыкі. Яго абвінавачваюць паводле ч. 3 арт. 130 (распальванне іншай сацыяльнай варожасці), ч. 1 арт. 293 (арганізацыя масавых беспарадкаў), ч. 2 арт. 235 (легалізацыя ("адмыванне") сродкаў, атрыманых злачынным шляхам), ч. 2 арт. 243 (ухіленні ад выплаты падаткаў) Крымінальнага кодэкса. Пад вартай Эдуарда ўтрымліваюць больш за тры гады. 28 чэрвеня сумнавядомы пракурор Аляксандр Кароль запрасіў для яго 10 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцнега рэжыму. Суддзя Уладзімір Арэшка агучыць прысуд 5 ліпеня.
- Катэгорыя: Вясна
28.06.2023 Тэгі: правы чалавека У падкамітэце па правах чалавека Еўрапейскага парламенту 28 чэрвеня абмеркавалі сітуацыю з правамі чалавека і палітвязнямі ў Беларусі. На абмеркаванне беларускіх праблем запрасілі Наталлю Пінчук, жонку палітзняволенага заснавальніка Праваабарончага цэнтра "Вясна", лаўрэата Нобелеўскай прэміі міру Алеся Бяляцкага.
- Катэгорыя: Вясна
22.06.2023 Тэгі: ціск, рэпрэсіі, затрыманні, экстрэмізм У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі і экстрэмісцкімі фармаваннямі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 22-23 чэрвеня збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.
- Катэгорыя: Вясна
28.06.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, дыфамацыя У судзе Лідскага раёна 19 чэрвеня за "знявагу вайскоўца" да двух гадоў калоніі і 100 базавых штрафу асудзілі 29-гадовага жыхара Пружан Сяргея Кемежа, які адбываў тэрмін на "хіміі". Яго судзілі паводле артыкула 369 Крымінальнага кодэксу (знявага прадстаўніка ўлады). Такі прысуд вынес Ігар Кашко па прапанове пракурора Мікіты Мысліўца.
- Катэгорыя: Вясна
28.06.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, палітвязні У Мінскім гарадскім судзе 28 чэрвеня пачнецца працэс над палітзняволеным журналістам, відэааператарам Паўлам Падабедам. За кратамі ён ужо больш за паўгода, яму інкрымінуюць “стварэнне экстрэмісцкага фармавання альбо ўдзел у ім” паводле ч. 3 арт. 364-1 Крымінальнага кодэкса.
- Катэгорыя: Вясна
22.06.2023 Тэгі: праваабаронцы, заявы Заява беларускіх і міжнародных праваабарончых арганізацый
- Катэгорыя: Вясна
28.06.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, дыфамацыя Суды Беларусі штотыдзень разглядаюць крымінальныя справы за знявагу дзяржаўнай сімволікі, у ролі якой найчасцей выступае чырвона-зялёны сцяг. Як правіла, суды выносяць абвінаваўчыя прысуды, звязаныя з пазбаўленнем волі.
- Катэгорыя: Вясна
22.06.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед У судзе Кастрычніцкага раёна Гродна 22 чэрвеня вынесены прысуд па крымінальнай справе 24-гадовага медыка Артура Хлуса, абвінавачанага ва ўдзеле ў масавых беспарадках (ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса).