- Катэгорыя: Вясна
05.07.2023 Тэгі: ААН, правы чалавека Асобы: Анаіс Марэн Спецыяльная дакладчыца ААН па Беларусі Анаіс Марэн прадставіла свой новы даклад на 53-й сесіі Савета ААН па правах чалавека (СПЧ). Яна адзначыла, што сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі "катастрафічная і толькі пагаршаецца".
- Катэгорыя: Вясна
05.07.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, аналітыка Праваабаронцы "Вясны" ў чэрвені фіксавалі працяг тэндэнцыі крымінальнага пераследу і асуджэння грамадзян па палітычных матывах. Паводле наяўных звестак, агульная колькасць людзей, якія маглі быць рэпрэсаваныя за мінулы месяц, складае прыблізна 202 чалавекі. Праваабаронцам вядома пра не менш як 58 асуджаных у крымінальным парадку грамадзян, з якіх 40 складаюць мужчыны, 18 – жанчыны.
- Катэгорыя: Вясна
04.07.2023 Тэгі: адміністратыўны пераслед, пераслед Напрыканцы траўня ў Полацкім дзяржаўным універсітэце пракацілася хваля затрыманняў, пад якую трапілі паўтара дзясятка супрацоўнікаў. Праваабаронцы "Вясны" распавядаліпра суды за "распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў" і "несанкцыянаванае пікетаванне". У хуткім часе некаторых з іх звольнілі з працы. Сёння праўладны тэлеканал "Звязда" распавёў і паказаў у спецыяльным выпуску "По ту сторону «Змагарства»" некаторыя падрабязнасці пераследу супрацоўнікаў і супрацоўніц універсітэта.
- Катэгорыя: Вясна
04.07.2023 Тэгі: правы чалавека, аналітыка На канец чэрвеня ў Беларусі налічваецца 1496 палітвязняў, сярод якіх 165 жанчын. Працягваюць знаходзіцца ў няволі дзевяць палітвязняў, якім споўнілася 18 гадоў пасля арышту. Акрамя таго, 858 палітвязняў ужо вызваленыя з месцаў пазбаўлення волі ў сувязі з адбыццём пакарання, змяненнем меры стрымання, амністыяй і памілаваннем. За месяц праваабарончай супольнасцю Беларусі прызнаныя палітвязнямі 71 чалавек.
- Катэгорыя: Вясна
04.07.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед Гродзенскі абласны суд 23 чэрвеня вынес прысуд 23-гадоваму жыхару Астравецкага раёна Васілю Якімаву паводле артыкула аб
- Катэгорыя: Вясна
04.07.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, палітвязні У Мінскім гарадскім судзе 21 чэрвеня да сямі гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму асудзілі палітзняволенага Андрэя Фаміна. Яго абвінавацілі паводле трох артыкулаў Крымінальнага кодэкса: ч. 3 арт. 361 (заклікі да санкцый), ч. 1 арт. 342 (удзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак), ч. 3 арт. 361-1 (стварэнне экстрэмісцкага фармавання). Пасля затрымання Андрэя паведамлялася, што ён нібыта быў рэдактарам і аўтарам артыкулаў для сеткі самвыду "Веснікі", якую праз паўтара месяца пасля затрымання мужчыны прызналі "экстрэмісцкім фармаваннем". Таксама Андрэя абвінавацілі ва ўдзеле ў Маршы 30 жніўня 2020 года. Прысуд вынесла Анжэла Касцюкевіч. Па справе адбылося тры судовыя пасяджэнні.
- Катэгорыя: Вясна
04.07.2023 Тэгі: заявы Генеральная пракуратура выступіла з ініцыятывай прыняць комплекс мераў, нібыта накіраваных на "абарону дзяцей ад сэксуальнага гвалту і эксплуатацыі".
- Катэгорыя: Вясна
04.07.2023 Тэгі: крымінальны пераслед, палітвязні, дыфамацыя У судзе Бабруйскага раёна і горада Бабруйска 4 ліпеня працягнецца закрыты суд над палітзняволеным Сяргеем Франчуком. На гэты раз яго абвінавачваюць у абразе Аляксандра Лукашэнкі паводле ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса.
- Катэгорыя: Вясна
04.07.2023 Тэгі: крымінальны пераслед, экстрэмізм Праваабарончая супольнасць 21 чэрвеня прызнала палітычнымі зняволенымі 12 чалавек, якія заключаныя пад варту па абвінавачваннях за ахвяраванні ў адрас нефармальных супольнасцяў і арганізацый. У гэтым жа месяцы ў структуры крымінальнага пераследу па палітычных матывах адбыўся ўсплеск спраў за фінансаванне экстрэмісцкага фарміравання, экстрэмісцкай дзейнасці і тэрарыстычнай дзейнасці. У чэрвені па дадзенай катэгорыі спраў судзілі не менш за сем чалавек, такая ж тэндэнцыя, мяркуюць праваабаронцы, будзе мець працяг і ў ліпені.
- Катэгорыя: Вясна
03.07.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, дыфамацыя У Брэсцкім абласным судзе 28 чэрвеня асудзілі Дзмітрыя Белемука паводле ч. 1 арт. 368 (Абраза Лукашэнкі), арт. 369 (Абраза прадстаўніка ўлады), ч. 1 арт. 130 (Распальванне іншай сацыяльнай варожасці) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Руслана Сянько прызначыла Дзмітрыю тры гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. А таксама штраф 100 базавых велічыняў (3700 рублёў). Дзяржабвінавачванне падтрымліваў пракурор Аляксандр Бацюшка.