11.08.2023 Тэгі: затрыманні Супрацоўнікі АМАПу меркавана 11 жніўня ў весцы каля Наваполацку затрымалі былую старшыню незалежнага прафсаюзу на Наваполацкім «Нафтане» і актывістку Вольгу Брыцікаву і стачкамаўца “Нафтана” Аляксандра Кухаронка.
Кухаронак - адзін з самых першых, хто ў 2020 гаду абвясціў стачку на прадпрыемстве.
Вядома, што іх абвінавачваюць у закліках да санкцый паводле арт. 361-1 Крымінальнага кодэкса (арганізацыя экстрэмісцкага фармавання).
Вольгу Брыцікаву і Аляксандра Кухаронка неаднаразова затрымлівалі ў 2020 – 2022 гадах і арыштоўвалі адміністрацыйна. Вольга запар атрымала 75 сутак арышту.
Крыніца: На стачкамаўцаў "Нафтана" Брыцікаву і Кухаронка завялі крымінальныя справы, яны затрыманыя