11.08.2023 Тэгі: суды, крымінальны пераслед Суд Першамайскага раёна Віцебска 4 жніўня пакараў 23-гадовага Паўла Дунаева за здзек над дзяржаўнымі сімваламі паводле арт. 370 Крымінальнага кодэкса.

Справу разглядаў суддзя Юрый Урбан.

Згодна з матэрыяламі крымінальнай справы, Дунаеў ноччу 21 красавіка 2022 года сарваў дзяржаўны сцяг, які быў усталяваны на будынку крамы ААТ “Веста”. Затым ён дэманстратыўна перасоўваўся з ім у руках па вуліцах горада, пашкодзіўшы пры гэтым яго наверша. Урэшце юнак кінуў сцяг на зямлю на тэрыторыі ўстановы аховы здароўя.

Суд прызначыў Паўлу Дунаеву пакаранне ў выглядзе абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу на тэрмін два гады ("хімія").

Крыніца: У Віцебску – чарговы прысуд за здзек над чырвона-зялёным сцягам