11.08.2023 Тэгі: грамадства, палітвязні, падкаст, гісторыі вязняў Пяць ужо былых палітвязняў распавядаюць пра момант свайго вызвалення — момант, калі яны сталі свабоднымі.  Падкаст “Вясна прыйдзе” прапануе раздзяліць з імі гэтыя эмоцыі.

Палітзвязні, якія распавялі свае гісторыі:

Аляксандр Бабко: ЦПапірос нямерана спаліў… Я вельмі хваляваўся — зараз убачу волю! І тут я пачуў сястры голас... Нават зараз такія мурашкі, успаміны".

Дзяніс Дзёмух:"Паветра ў калоніі і калі ты выйшаў, мяняецца. Як быццам ты быў у купале, дзе проста іншы свет. І ты выходзіш — і ўдыхаеш свежае паветра. Як быццам ты адкрыў партал — і ўвайшоў у новы свет".

Вольга Дубовік:"[У дзень вызвалення] гуляла па Гомелі — не хацелася ездзіць на транспарце. Зайшла ў краму — зразумела, што хачу глазураваных сыркоў. Накупіла. Было нязвыкла хадзіць па горадзе".

Алег Груздзіловіч: "Калі мяне вялі ў калоніі па калідоры, у мяне ў глазах было цёмна. А калі зачыталі мне ўказ аб падпісанні прашэння аб памілаванні — я стаў бачыць нармальна. Бачу, што гэта робіць жанчынка-афіцэрка... І я стаў паступова вяртацца да жыцця".

Аляксандр Казакевіч: "Калі я выпаўз [праз граніцу], я пад памежным слупом лёг і, напэўна, пяць хвілін ляжаў і кайфаваў: усё, я не ў Беларусі!"

Слухайце выпуск падкаста на:

Крыніца: "Хвіліна як дзень". Палітвязні — пра момант свайго вызвалення. Падкаст "Вясна прыйдзе"