- Катэгорыя: Вясна
Як стала вядома праваабаронцам, расійскі гісторык і філосаф з Расіі Пётр Рабаў, лекцыя якого была сарваная міліцыяй у Гродна, быў затрыманы ўвечары 10 кастрычніка. Ён збіраўся вярнуцца ў Расію, аднак верагодна не паспеў з'ехаць - быў затрыманы ў Баранавічах.
- Катэгорыя: Вясна
10 кастрычніка ў Магілёўскім цэнтры “Кола” больш за тузін чалавек разважалі, што можна зрабіць з варварскай практыкай у нашай краіне.
- Катэгорыя: Вясна
У Сусветны дзень супраць смяротнага пакарання праваабаронцы разам з валанцёрамі выйшлі на вуліцы беларускіх гарадоў. Сваёй пачэснай місіяй яны імнкуцца данесці да людзей інфармацыю пра недарэчнасць і абсурднасць смяротнага пакарання, якое з усіх еўрапейскіх краін засталося толькі ў Беларусі. Тысячы тэматычных буклетаў “Шэсць аргументаў супраць смяротнага пакарання” атрымалі жыхары Мінска, Гомеля, Гародні, Баранавічаў, Рэчыцы, Светлагорска, Маладэчна і іншых гарадоў.
- Катэгорыя: Вясна
9 кастрычніка ў Галерыі TUT.by у Мінску адбылася дыскусія на тэму "Комікс - малюнкі, якія могуць змяняць рэальнасць?" і прэзентацыя комікса “Мама, гэта я…”, падрыхтаванага ў межах Тыдню супраць смяротнага пакарання.
- Катэгорыя: Вясна
Беларусь рухаецца да адмены пакарання смерцю, але адбываецца гэта занадта павольна. Такое меркаванне выказаў БелаПАН каардынатар кампаніі "Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі" Андрэй Палуда з нагоды Міжнароднага дня супраць смяротнага пакарання, які адзначаецца 10 кастрычніка.
- Катэгорыя: Вясна
Сумесная заява Вярхоўнага Прадстаўніка Еўрапейскага Саюза па замежных справах і палітыцы бяспекі і Генеральнага сакратара Савета Еўропы з нагоды Еўрапейскага і Сусветнага дня барацьбы супраць смяротнага пакарання, 10 кастрычніка 2017 г.
- Катэгорыя: Вясна
10 кастрычніка ў судзе Першамайскага раёна Мінска аднаўляецца працэс над аператарам тэлеканала «Белсат» Аляксандрам Баразенкам, якога вінавацяць у нібыта парушэнні аўтарскіх правоў на гандлёвы знак «Белсат». Пра суд паведамляе Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў".
- Катэгорыя: Вясна
Лідэр руху «Разам» Вячаслаў Сіўчык атрымаў ліст з суда Партызанскага раёна Мінска, у якім паведамляецца, што раённы пракурор апратэставаў рашэнне гэтага суда аб прыцягненні актывіста да адміністратыўный адказнасці у выглядзе штрафу. За ўдзёл у акцыі, прымеркаванай да Дня Беларускай Вайсковай Славы Сіўчык быў аштрафаваны на 45 б.в.
- Катэгорыя: Вясна
У Гродна ў "Цэнтр гарадскога жыцця" 9 кастрычніка на сустрэчу з расійскім гісторыкам, філосафам і даследчыкам анархізму Пятром Рабавым брутальна ўварваўся АМАПа.