Будынак Крычаўскага РАУС. Фота з адкрытых крыніц. Следчае ўпраўленне УСК па Магілёўскай вобласці распачала крымінальную справу ў дачыненні да аднаго з аператыўных супрацоўнікаў мясцовага РАУСа. Капітана міліцыі Андрэя Генералава вінавацяць паводле артыкула 426 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (Перавышэнне ўлады або службовых паўнамоцтваў). Супраць яго распачатая крымінальная справа за злачынства, учыненае ў 2016 годзе, а менавіта за прычыненне цялесных пашкоджанняў мясцоваму жыхару, які напачатку чэрвеня раптоўна памёр.

Наталля Буданава Суддзя Гарадзенскага абласнога суда Ігар Собалеў разгледзеў скаргу Наталлі Буданавай на пастанову суда Ваўкавыскага раёна, згодна з якой жанчына была прыцягнута да штрафу ў 13 базавых велічынь за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве

Генеральная пракуратура Рэспублікі Беларусь. Старшыня Праваабарончага цэнтра “Вясна” Алесь Бяляцкі звяртаўся да Генеральнага пракурора Беларусі з просьбаю ініцыяваць праверку аб магчымым выкарыстанні катаванняў у дачыненні да асоб, якія ўтрымліваюцца ў СІЗА КДБ і МУС. Іх абвінавачваюць па справе аб падрыхтоўцы масавых беспарадкаў і дзейнасці незаконнага ўзброенага фармавання.

Актывіст Сяргей Пальчэўскі Маладафронтавец Сяргей Пальчэўскі атрымаў ліст з КДБ Беларусі, у якім паведамляецца пра спыненьне крымінальнай справы па частцы 3 артыкула 293 «з-за адсутнасьці ў дзеяньнях складу злачынства». Пра гэта піша Радыё Свабода. 

У чарговы раз сутыкнуўшыся з крытыкай, Савет па правах чалавека ААН мусіць прадэманстраваць сваю значнасць на летняй сесіі, якая адкрылася 6 чэрвеня ў Жэневе. Беларусь, Дэмакратычная Рэспубліка Конга, Бурундзі. FIDH (Міжнародная федэрацыя за правы чалавека) і яе сяброўскія арганізацыі агучылі свае прыярытэты на 35-й сесіі Савета.

Праваабарончы цэнтр “Вясна” сумесна з Братэрствам арганізатараў студэнцкага самакіравання (БАСС) і Задзіночаннем Беларускіх Студэнтаў (ЗБС) запрашае выпускнікоў 2017 года не залежна ад формы навучання прыняць удзел у апытанні ў межах маніторынгу сітуацыі з размеркаванне

Цэнтр ізаляцыі правапарушальнікаў у завулку Акрэсціна, 36 у Мінску. Фота: svaboda.org Адміністратыўна арыштаваныя ўдзельнікі сакавіцкіх акцый пратэсту пачалі атрымліваць адказы на свае скаргі, датычныя ўмоваў утрымання ў ЦІП ГУУС Мінгарвыканкама і ў ІЧУ Жодзіна.

Вадзім Жаромскі і Марыя Рабкова У фігуранта некалі гучнай “Справы графіцістаў” Вадзіма Жаромскага і Марыі Рабковай, якія накіроўваліся цягніком у Вільнюс, памежнікі забралі пашпарты.  Прычынаў не тлумачаць. Як напісаў у facebook Andrej Strizhak, супрацоўнікі памежнай службы каравуляць іх у цягніку. Магчыма, што ў Гудагаі будзе прынятае ў дачыненні да іх нейкае рашэнне.

Мурад Амрыеў. Фота: http://bryansku.ru Мурада Амрыева, катавалі ў Чачні, некалькі гадоў на яго палявалі ў Расіі, а затрымалі сёння ноччу ў беларускім Добрушы. Патрэбна дапамога праваабронцаў і ў распаўсюдзе інфармацыі, - піша "Новы Час".

Зала Савета па правах чалавека. Фота: un.org Вярхоўны камісар ААН Зейд Раад аль-Хусэйн, выступаючы ў Жэневе на адкрыцці 35-й сесіі Савета па правах чалавека, настойліва рэкамендаваў усім дзяржавам не адмаўляцца ад супрацоўніцтва з праваабарончымі механізмамі ААН.