14 кастрычніка каля шостай гадзіны вечара ў Мінску ў прастору «210 METROV» уварваліся супрацоўнікі АПАПу. У гэты момант у памяшканні праходзіў канцэрт "Minsk edge day 2017". Каля 50 чалавек, якія на той момант прысутнічаў на канцэрце, пасадзілі ў аўтобусы у павезлі ў РУУС Партызанскага раёну.  Вядома, што ў ліку затрыманых актывіст Вячаслаў Касінераў, мастак Максім Пякарскі, журналістка Ірына Арахоўская. Максім Пякарскі паспеў паведаміць ПЦ "Вясна", што ў адным з аўтобусаў яго і яшчэ каля 20 чалавек пакалалі на падлогу і збіваюць.

Пазней Ірына Арахоўская паведаміла, што яе "паставілі на расцяжку і моцна білі".

Затрыманыя падчас канцэрту 14 кастрычніка ў Партызанскім РУУС. Фота Ірыны Арахоўскай
Затрыманыя падчас канцэрту 14 кастрычніка ў Партызанскім РУУС

Зараз усе затрыманыя знаходзяцца ў РУУС Партызанскага раёна. Праваабарончы цэнтр "Вясна" будзе сачыць за развіццём падзей. 

Крыніца: У Мінску АМАП уварваўся на рок-канцэрт. Усіх прысутных затрымалі