Праваабаронца Алег Мацкевіч Праваабаронца з Барысава Алег Мацкевіч накіраваў у гарадскі выканаўчы камітэт заяўку на правядзенне 30 кастрычніка пікету на цэнтральнай плошчы горада, насупраць будынку Паўночна-заходняга аператыўнага камандавання. Нагодай для гэтага стала трагічная гібель салдата ў барысаўскіх Пячах.

Максім Вінярскі У Мінску раніцай супрацоўнікі міліцыі затрымалі актывіста “Еўрапейскай Беларусі” Максіма Вінярскага. Звычайна ў гэты час актывіст выводзіць на вуліцу на прагулку маладзенькага шчанюка. На гэты раз Вінярскага, падобна, чакалі, таму што адразу да яго падбегла чацвёра чалавек і запытаўшыся, чаму шчанюк без намордніка - хутка павалаклі яго ў аўтамабіль.

Праваабарончая арганізацыя Human Constanta адкрывае бясплатную юрыдычную прыёмную для кансультацый замежных грамадзянаў, у тым ліку мігрантаў, бежанцаў і асоб без грамадзянства. Прыёмная будзе працаваць у некалькіх фарматах - кансультацыі па тэлефоне і электроннай пошце, і асабістыя кансультацыі ў офісе па папярэдняй дамоўленасці. Юрыст будзе аказваць інфармацыйную дапамогу бежанцам, мігрантам і асобам без грамадзянства па шырокаму колу пытанняў, якія тычацца іх правоў на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, а менавіта:

Павел Севярынец падчас шэсця 1 траўня ў Мінску. Фота: nn.by Сустаршыню Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Паўла Севярынца, якога 2 кастрычніка асудзілі на 15 сутак за акцыю ў абарону незалежнасці Беларусі, 11 кастрычніка забралі на суткі, адзначаецца на сайце БХД.

Суд Баранавічскага раёна і г. Баранавічы 12 кастрычніка прызнаў канфіскаваныя падчас налёту на сустрэчу з былым расійскім палітвязнем Аляксеем Сутугай друкаваныя выданні матэрыяламі, якія ўтрымліваюць прыкметы экстрэмізма.

Дзень беларускай вайсковай славы ў Мінску 8 верасня 2017 года. Фота: #controlBY Прозвішчы 24 ўдзельнікаў акцыі пратэсту супраць вайсковых вучэнняў «Захад-2017», якая адбылася на Кастрычніцкай плошчы ў Менску 8 верасня патрапілі ў рапарт, складзены супрацоўнікамі міліцыі на імя начальніка Цэнтральнага РУУС. Менавіта гэта дакумент і стаў падставай для складання адміністратыўных пратаколаў па артыкуле 23.34 (арганізацыя альбо ўдзел у неснкцыянаваным масавым мерапрыемстве) КаАП РБ. Апроч людзей, пазначаных у рапарце, пад пераслед патрапілі і іншыя актывісты. Так,  напрыклад, суд над Аляксандрам Вянгерскім адбыўся пасля таго, як супрацоўнікі міліцыі ідэнтыфікавалі яго пасля інфармацыі ў СМІ пра акцыю з б-ч-б сцягам на “Барысаўарэне”.

Пікет у Бабруйску 7 кастрычніка, у цэнтры Галіна Лазарава 11 кастрычніка ў Бабруйску кіраўнік аддзелу аховы правапарадку падпалкоўнік Сяргей Рудзько прыйшоў у дзіцячае аддзяленьне гарадзкой інфэкцыйнай бальніцы, каб скласці пратакол на актывістку прафсаюзу радыёэлектроннай прамысловасьці (РЭП) Галіну Лазараву, якая ляжыць там з малым дзіцём, паведамляе сайт незалежнага прафсаюзу РЭП.

Аляксандр Вайцешык у судзе Суд над праваабаронцам з Баранавіч Аляксандрам Вайцешыкам перанесены. На першым судовым паседжанні, якое адбылося 12 кастрычніка, Вайцешык запатрабаваў прадаставіць яму абаронцу, што і стала падставай для пераносу разгляду. 

Аляксандр Вайцешык 11 кастрычніка падчас суду над расійскім філосафам, гісторыкам і даследчыкам анархізму Пятром Рабавым быў затрыманы праваабаронца з Баранавічаў Аляксандр Вайцешык

Мая Наумава. 10 кастрычніка суддзя суда Савецкага раёна Мінска Фёдарава М.А. прызнала актывістку Маю Навумаву вінаватай ва ўдзеле ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве 8 верасня на плошчы Якуба Коласа (паводле ч. 3 арт. 23.34 КоАП РБ).