Максім Вінярскі У Мінску раніцай супрацоўнікі міліцыі затрымалі актывіста “Еўрапейскай Беларусі” Максіма Вінярскага. Звычайна ў гэты час актывіст выводзіць на вуліцу на прагулку маладзенькага шчанюка. На гэты раз Вінярскага, падобна, чакалі, таму што адразу да яго падбегла чацвёра чалавек і запытаўшыся, чаму шчанюк без намордніка - хутка павалаклі яго ў аўтамабіль.

“З розных бакоў наляцела чатыры міліцыянта, двое былі ў грамадзянцы, два па форме. Прад'явілі прэтэнзіі: чаму сабака без намордніку і на кароткім ланцужку. Без усялякай нагоды яго павезлі. Па ходзе сёння яго будуць судзіць у Маскоўскім судзе, за тое, што шчанюк быў без намордніка, паведамляе ў фэйсбуку Леанід Кулакоў.

Крыніца: Затрыманы Максім Вінярскі, падобна, што яго чакалі каля дома