Вольга Нікалайчык Пра гэта карэспандэнту "Радыё Свабода" паведаміла яе сяброўка Натальля Міцкевіч, якой Вольга патэлефанавала з міліцэйскай машыны. Вольга Мікалайчык раней была асуджаная на 10 сутак за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі салідарнасці з палітвязнямі і супраць ваенных баз Расіі ў канцы чэрвеня ў Мінску.

Ігар Пастноў У рамках крымінальнай справы за "заведама ілжывы данос аб здзяйсненні злачынства" віцебскага лекара Ігара Пастнова прымусова даставілі ў экспертны стацыянар у “Навінкі”.

Ілюстратыўнае фота 21-гадовую бежанку з Чачні Луізу Дудуркаеву затрымалі ў мінскім аэрапорце і выдалі сваякам. Пра гэта ПЦ "Вясна" паведамілі псіхолаг Валянціна Ліхашва з РІГ "Максімум" (Мурманск) і юрыст дзяўчыны, якія суправаджалі яе ў перезде ў Нарвегію, дзе ёй далі прытулак.

Натальля Гарачка, архіўнае фота Радыё "Свабода" Актывістку з Мінску Наталлю Гарачку 4 верасня з ізалятару прывезлі ў Барысаўскі раённы суд, паведамляе Радыё "Свабода".

1 верасня 2017 года ў горадзе Слуцку грамадзянскай актывісткай Алінай Нагорнай пры ўдзеле дзеяча мастацтва Аляксандра Пушкіна была арганізавана акцыя «Дзень ведаў - урок гісторыі».

30 жніўня ў Гомелі па ініцыятыве Валанцёрскай службы Праваабарончага цэнтру "Вясна" адбыўся паказ першай часткі дакументальнага фільма «Чалавек». Пасля яе прагляду валанцёры і гледачы прынялі ўдзел у дыскусіі на тэму таго, што ж робіць нас людзьмі.

У Слуцку першага верасня актывісты грамадскага руху “Дзея” правялі акцыю-шэсце “Урок гісторыі” з нагоды гадавіны пачатку Другой сусветнай вайны. У мерапрыемстве прынялі ўдзел шэсць чалавек.

Журналістка Аліна Скрэбунова. Фота mspring.online Увечары, 31 жніўня, журналістка-фрылансерка Аліна Скрэбунова атрымала СМС з суду Кастрычніцкага раёна Магілёва аб тым, што разгляд яе справы адбудзецца 5 верасня ў 14:30. За апошнія некалькі месяцаў гэта ўжо другая спроба міліцыі прыцягнуць дзяўчыну да адміністрацыйнай адказнасці за журналісцкую дзейнасць, паведамляе mspring.online.

Мікалай Дзядок ў залі суда 1 верасня ў 10.00 у судзе Савецкага раёна г. Мінска працягнецца разгляд справы па позве былога палітвязня Мікалая Дзядка да рэдакцыі інтэрнэт-выдання “СБ. Беларусь Сёння” аб абароне гонару і годнасці.