Андрэй Палуда, каардынатар кампаніі супраць смяротнага пакарання ў Беларусі Беларусь застаецца апошняй краінай у Еўропе, дзе па-ранейшаму выконваюць смяротныя прысуды. На сёння гэта галоўная перашкода для сяброўства нашай краіны ў Савеце Еўропы. Але ўлады не ідуць на адмену смяротнага пакарання, матывуючы гэта нежаданнем саміх беларусаў.

Напярэдадні Сусветнага дня барацьбы са смяротным пакараннем, які адзначаецца 10 кастрычніка, нашыя арганізацыі нагадваюць, што смяротнае пакаранне па-ранейшаму ўжываецца ў цэнтры Еўропы. Асуджаных на смерць у Беларусі утрымліваюць ва ўмовах, якія ўяўляюць сабой катаванні, ва ўмовах пастаяннага псіхалагічнага ціску, выкліканага нявызначанасцю тэрмінаў выканання прысуду, і забіваюць у атмасферы поўнай сакрэтнасці. FIDH і яе сяброўская арганізацыя Праваабарончы цэнтр "Вясна" звяртаюцца да міжнародных арганізацый з заклікам выкарыстаць усе дыпламатычныя сродкі для адмены смяротнага пакарання ў Беларусі і ператварэння Еўропы ў зону, свабодную ад гэтага антыгуманнага віду пакарання. У 2016 годзе ў Беларусі былі пакараныя па меншай меры чацвёра асуджаных да смяротнага пакарання, што з'яўляецца самым высокім паказчыкам з 2008 года. Расстрэлы былі прыпыненыя на час перамоваў з нагоды абмежавальных мераў ЕС супраць беларускіх чыноўнікаў і прадпрыемстваў. Аднак пасля адмены санкцый у лютым 2016 года пакаранні смерцю аднавіліся. У 2017 годзе адзін чалавек быў пакараны і трое асуджаныя да смяротнага пакарання, у тым ліку двое, чые прысуды на дадзены момант знаходзяцца ў працэсе апеляцыі.

Аляксандр Вянгерскі на акцыі пратэчсту ў Мінску 8 верасня. Фота: Радыё свабода. Адразу пасля адбыцця 10-суткавага арышту вілейскага заўзятара Аляксандра Вянгерскага судзілі зноў, на гэты раз за ўдзел у акцыі пратэсту супраць вучэнняў “Захад-2017, якая адбылася ў Мінску 8 верасня.

Беларусь застаецца адзінай еўрапейскай краінай, у якой дазволена забіваць людзей па рашэнні суда. Грамадства расколатае не дзве няроўныя часткі, прычым, большасць смяротнае пакаранне падтрымлівае. Наколькі гэта сучасна, наколькі гэта этычна? Якія аргументы ў прыхільнікаў смяротнага пакарання і яго праціўнікаў?

9 кастрычніка распачынаецца візіт прадстаўнікоў беларускіх НДА ў Страсбург для ўдзелу ў  шэрагу мерапрыемстваў Савета Еўропы. Ключавыя тэмы – смяротнае пакаранне і свабода асацыяцыяў.

Інфармацыйная акцыя да Тыдня супраць смяротнага пакпрання ў Бярозе 8 кастрычніка 2017 года Інфармацыйныя акцыі ў межах Тыдня супраць смяротнага пакарання ў Беларусі праходзяць у гарадах і мястэчках Беларусі. Праваабаронцы і грамадскія актывісты выйшлі на вуліцы і людныя месцы з тэматычнымі буклетамі “Шэсць аргументаў супраць смяротнага пакарання”.  Мінакі цікавяцца інфармацыяй пра смяротнае пакаранне ў Беларусі, многія задаюць пытанні, уступаюць у дыскусіі.

Аляксандр Булаўка. Фота Радыё Рацыя. У Оршы каля 21-30 ў нядзелю 8 кастрычніка быў затрыманы старшыня Аршанскай арганізацыі прафсаюза РЭП Аляксандр Булаўка. Пра падрабязнасці затрымання паведамляе сайт orsha.eu.

7 верасня ў Брэсце ў клубе "Фантазія" адбыўся канцэрт "Рок за жыццё", арганізаваны ў межах Тыдня супраць смяротнага пакарання. Беларускія музыкі, якія выступалі ў падтрымку ўвядзення мараторыя на смяротнае пакаранне, сабралі больш за 300 чалавек.

Фестываль “Рок за жыццё”, прымеркаваны да Тыдня супраць смяротнага пакарання, можна будзе ўбачыць онлайн — відэатрансляцыя пачнецца сёння ў 17.30 на канале Еўрарадыё ў Youtube, а таксама на нашых старонках у сацсетках: FacebookВконтакте і Одноклассники.

Савет міністраў Беларусі ўнёс у парламент законапраект, паводле якога вулічныя мерапрыемствы можна праводзіць, проста паведаміўшы пра свой намер мясцовым уладам. Ці зменіць гэта хоць нешта для арганізатараў вулічных акцый і шэсцяў? Што хаваецца за гэтай прапанаванай зменай у законе “Аб масавых мерапрыемствах”? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказваюць сябра Руху “За свабоду”, адзін з заяўнікаў сёлетняга “Чарнобыльскага шляху” Юрась Меляшкевіч і праваабаронца Уладзімір Лабковіч.