Сустаршыню Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Паўла Севярынца, якога 2 кастрычніка асудзілі на 15 сутак за акцыю ў абарону незалежнасці Беларусі, 11 кастрычніка забралі на суткі, адзначаецца на сайце БХД.
“Бягу да дому з працы, Павел мяне сустракае як заўсёды, абдымае, забірае торбы, прыдумляем па дарозе да дому, што смачнага набудзем. У нашым месцы купляем яблыкі, бананы, мандарыны. Спяшаемся да дому... І яго забіраюць проста з вуліцы, без кроплі спагады да цяжарнай жанчыны, не даючы забраць сабраную сумку ці развітацца. Я шмат навучылася прымаць, але такой дробязнай непавагі да чалавека, выкарыстання любой магчымасці, каб прынізіць, забараніць, паказаць сваю сілу, я не магу прыняць і не прыму ніколі”, - паведаміла жонка палітыка Вольга Севярынец.
Адзначым, што затрыманне адбылося такім чынам, каб запланаваную на 21 кастрычніка акцыю пратэсту сустаршыня БХД сустрэў у зняволенні.
Крыніца: Паўла Севярынца забралі на суткі