Аляксей Сутуга з паплечнікам у пастарунку. Фота pramen.io Шостае ўпраўленне ГУБАЗіК накіравала ў суд Баранавіцкага раёна і г. Баранавічы заяву аб прызнанні экстрэмісцкімі матэрыяламі інфармацыйнай прадукцыі, канфіскаванай падчас брутальнага налёту на мерапрыемства ў Баранавічах 27 жніўня.

Зміцер Краўчук і Любоў Лунёва. Фота: БАЖ. У Мінску, 3 кастрычніка, былі пакараныя штрафамі журналісты Любоў Лунёва і Зміцер Краўчук за парушэнне артыкула 22.9 КаАП Беларусі — супрацоўніцтва без акрэдытацыі з тэлеканалам “Белсат”.

Дзень беларускай вайсковай славы ў Мінску 8 верасня 2017 года. Фота: #controlBY У судзе Маскоўскага раёна Мінска адбываецца разгляд адміністрацыйных спраў, распачатых на удзельнікаў акцыі пратэсту супраць беларуска-расійскіх ваенных вучэнняў «Захад-2017». Мітынг і шэсце былі прымеркаваныя да Дня беларускай вайсковай славы і прайшлі 8 верасня ў сталіцы.

З 5 па 10 кастрычніка ў Беларусі пройдзе традыцыйны тыдзень супраць смяротнага пакарання. Асноўнае пасланне інфармацыйна-асветніцкіх мерапрыемстваў, якія будуць ладзіцца ў Мінску і рэгіянальных гарадах, - “Смяротнае пакаранне – гэта мінулае”. Праваабаронцы прапануюць шырэй паглядзець на смяротнае пакаранне і задумацца над тым, на якія страты яно выракае грамадства.

Ігар Комлік і Алесь Бяляцкі каля "Валадаркі" ў першыя хвіліны вызваллення палітвязня Бухгалтара Беларускага незалежнага прафсаюза работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці (РЭП) і старшыню Мінскай гарадской арганізацыі прафсаюза ўвечары 2 кастрычніка вызвалілі з СІЗА №1 Мінска ў сувязі са зменай меры стрымання на падпіску аб нявыездзе.

Кіраўнік Праваабарончага цэнтра “Вясна” Алесь Бяляцкі. Хваля нечаканых вобшукаў пракацілася па Мінску 26 верасня: ад самай раніцы ў памяшканнях і на кватэрах маладых людзей следчыя разам з сілавікамі шукалі зброю, выбуховыя рэчывы ды іншыя забароненыя матэрыялы. На прэсавай канферэнцыі, якая адбылася на наступны дзень з удзелам грамадскіх актывістаў, якія зазналі пераслед, было агучана, што ператрусы звязаныя са справай аб падпале білборда ў Івацэвічах. Што адбылося ў той дзень на самой справе і якія наступствы такія дзеянні могуць мець для грамадзянскай супольнасці разважае старшыня Праваабарончага цэнтра “Вясна” Алесь Бяляцкі.

Валанцёрская служба "Вясны" завяршыла кінапаказы фільма ў трох частках «Чалавек» у Гомелі.

Высновы: Палітычныя зняволеныя і палітычна матываваны пераслед

Павел Севярынец у судзе У судзе Цэнтральнага раёна г. Мінска раніцай 2 кастрычніка адбыўся суд над палітыкам Паўлам Севярынцам за ўдзел у акцыі 8 верасня, паведамляе радыё "Свабода".

Фота - Вольга Сацук Прадстаўнікі беларускіх некамерцыйных арганізацый, у тым ліку і праваабарончых, сумесна з медыяэкспертамі вызначалі, якім чынам у Беларусі магчыма змагацца з мовай варожасці. Падчас “Нацыянальнай кансультацыі грамадзянскай супольнасці па супрацьдзеянні мове варожасці і дыскрымінацыі ў Беларусі” ўдзельнікі прыйшлі да высновы, што ў краіне неабходна адпаведнае антыдыскрымінацыйнае заканадаўства.