- Катэгорыя: Вясна
Расейскі апазыцыйны палітык Ўладзімер Ягораў, які спрабаваў схавацца ад перасьледу на тэрыторыі Беларусі, зьнік 29 ліпеня, і дагэтуль ягонае месцазнаходжаньне невядомае. Пра факт знікнення апазіцыянера паведамляе Радыё Свабода.
- Катэгорыя: Вясна
У сакавіку 2017 года супраць аднаго з лідэраў незалежнага прафсаюза «Салідарнасць», прадпрымальніка з Полацка Генадзя Бердзянёва была ўзбуджаная крымінальная справа па арт. 368 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь - публічная абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Гэты артыкул прадугледжвае пакаранне ў выглядзе штрафу, або папраўчых работ на тэрмін да двух гадоў, або арышт на тэрмін да шасці месяцаў, або абмежаванне волі на тэрмін да двух гадоў, або пазбаўленне волі на той жа тэрмін. Справа ўзбуджаная па заяве іншага прадпрымальніка - Сяргея Кавалёва з Наваполацку, з якім Генадзь вёў перапіску ў каментарах у сацыяльнай сетцы «Аднакласнікі».
- Катэгорыя: Вясна
Пасля двух месяцаў абскарджвання судовай пастановы на штраф за нібыта гучную лаянку гомельскі рэгіянальны кіраўнік Беларускага незалежнага прафсаюзу РЭП Віктар Казлоў звярнуўся ў Вярхоўны суд. Пра гэта піша "Гомельская Вясна".
- Катэгорыя: Вясна
Праваабаронцы атрымалі адказ на калектыўны зварот па змяненні ўмоў утрымання адміністрацыйна арыштаваных, пад якім падпісалася 364 чалавек, паведамляецца на сайце protivpytok.org.
- Катэгорыя: Вясна
Суд Першамайскага раёна г. Мінска 1 жніўня разгледзіў справу Леаніда Кулакова па абвінавачванні яго ва ўдзеле ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве (ч. 3 арт. 23.34 КаАП), якое адбылося 7 ліпеня.
- Катэгорыя: Вясна
Вячаслаў Касінераў звярнуўся ў суд Цэнтральнага раёна г. Мінска з позвай аб абароне годнасці і кампенсацыі маральнай шкоды. Адказчыкамі заяўленыя “Агульнанацыянальнае тэлебачанне” і вядучая яго тэлепраграммы “Нашыя навіны” Кацярына Тышкевіч, Міністэрства ўнутранных спраў і начальнік мінскай міліцыі Аляксандр Барсукоў.
- Катэгорыя: Вясна
Адзін з удзельнікаў Дня волі Валянцін Кучмінскі, якога за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве 27 сакавіка суд Цэнтральнага раёна Мінска пакараў штрафам, падаў скаргу на пастанову суда. Аднак 13 красавіка ягоная скарга была вернутая без задавальнення, паколькі па меркаванні суда, былі прапушчаныя тэрміны абскарджвання – 10 дзён з дня атрымання копіі судовай пастановы.
- Катэгорыя: Вясна
Суд Пінскага раёна і Пінска 28 ліпеня пачаў у другі раз разглядаць справу сябра Руху «За Свободу» Алеся Аўсеенкі. Яго абвінавачваюць ва ўдзеле ў несанкцыяванай акцыі пратэсту 26 сакавіка.
- Катэгорыя: Вясна
31 ліпеня ўступае ў законную сілу пастанова суда Савецкага раёна Гомеля, па якой адміністрацыйны пераслед вядомага гомельскага блогера Максіма Філіповіча за вядзенне стрымаў на канале «Гарантый Няма» ў YouTube спынены праз адсутнасць складу правапарушэння.