09.12.2024 Тэгі: палітвязні, пераслед, ціск, рэпрэсіі У Беларусі не спыняюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі матэрыяламі і фармаваннямі". Праваабарончы цэнтр "Вясна" 7-9 снежня 2024 году збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак. Інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:

Уладальніка кафэ-рэстарана з Мёраў будуць зноў судзіць за "экстрэмізм" — пасяджэнне пройдзе ў суседнім райцэнтры

ahif-bairamau.jpg
Агіф Байрамаў

Справу Агіфа Салікавіча Байрамава 27 лістапада разглядалі ў судзе Мёрскага раёну. Мужчыну абвінавачвалі паводле ч. 2 арт. 19.11 КаАП (распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў).

Як паведаміў тэлеграм-канал "Витебск, я гуляю!", Агіфа будуць судзіць зноў — цяпер яго будуць судзіць 12 снежня ў судзе Верхнядзвінскага раёна. Справу прызначаны разглядаць суддзя Віктар Баліка.

Нагадаем, Байрамаў у 2023 годзе адкрыў у Мёрах кавярню "Аладзін", якая з тых часоў прырасла банкетнай залай на 150 чалавек і цалкам вырасла ў рэстаран — адзіны ў райцэнтры такой катэгорыі. Пра гэтую кропку грамадскага харчавання не раз пісала мясцовая раёнка.

Палітвязня Елісея Кузняцова будуць трэці раз судзіць па крымінальнай справе

elisei-kuznjacou_.jpg
Елісей Кузняцоў

21-гадовага хлопца ўжо двойчы судзілі. У 2020 годзе яго асудзілі да 2,5 гадоў "хатняй хіміі" паводле двух артыкулаў Крымінальнага годэкса. Пазней за "парушэнні" яму замянілі пакаранне на пазбаўленне волі. 17 снежня 2022 года Елісей цалкам адбыў тэрмін і выйшаў на волю з наваполацкай калоніі № 1.

23 траўня 2023 года стала вядома, што Елісея зноў паказальна заключылі пад варту ў Высокаўскім аграрным каледжы. У жніўні 2023 года яго асудзілі да 2,5 годоў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму за тры сарваных дзяржаўных сцяга. Палітвязень адбывае тэрмін у барысаўскай калоніі № 14. 

Цяпер Елісея абвінавачваюць паводле ч. 1 арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі калоніі). Суд над ім распачнецца ў Барысаве 18 снежня. Справу будзе весці суддзя Людміла Зінкевіч.

Крыніца: Ціск на палітвязняў і суды за "экстрэмізм": хроніка пераследу 7-9 снежня