06.12.2024 Тэгі: грамадства, выбары-2025 Сёння завяршаецца этап электаральнай кампаніі па збору подпісаў выбаршчыкаў у падтрымку вылучэння кандыдатаў у прэзідэнты на выбарах*. Кампанія "Праваабаронцы за свабодныя выбары" сабрала ілюстрацыі, як збор подпісаў адбываўся ў Брэсцкім рэгіёне.

Па ўсіх раённых гарадах вобласці адбываюцца пікеты, на якіх сябры ініцыятыўных груп збіраюць подпісы ў падтрымку кандыдатаў. Гэта актыўна асвятляюць мясцовыя раёнкі. Некаторыя з іх публікуюць прыхаваную агітацыю за Лукашэнку, ставячы ілюстрацыі са слоганам ягонай кампаніі "Надо", мінуючы ўвагай іншых кандыдатаў. Некаторыя з іх публікуюць і здымкі іншых ініцыятыўных груп.

Так адбываецца збор подпісаў у Лунінцы:  

Мясцовае тэлебачанне паказала, як у Брэсце збіраюць подпісы за Лукашэнку і прадстаўніка Камуністычнай партыі.

У Мікашэвічах таксама ўсё стандартна: раёнкі справаздачацца пра "масаваць" на кропках збору подпісаў і прама распавядаюць выключна пра ініцыятыўныя групы ў падтрымку Лукашэнкі і цытуюць мясцовых жыхароў, якія яго падтрымліваюць. 

Пінскія раёнкі таксама публікуюць фотаздымкі з працы ініцыятыўных груп. Цікава, што для аднаго з фотаздымкаў жанчына адмыслова для здымку газеты апранула "выбарчую" цішотку, якой не было на іншым агульным здымку.

У Камянцы чыноўнікі прыйшлі абмяркоўваць выбары нават у сярэднюю школу. Старшыня мясцовага раённага Савета дэпутатаў Аксана Высагроцкая распавядала школьнікам пра выбарчую кампанію і працу ініцыятыўных групаў у Камянецкім раёне. Вядома, не абыйшлося без ухвалення палітыкі Лукашэнкі.

Агітацыя ладзіцца і сярод працоўных калектываў Іванаўскага раёна. Чыноўнікі розных сфераў справаздачацца перад калектывамі, як хораша цяпер жыць у краіне. 

Моладзі рэгіёна падчас электаральнай кампаніі паказалі прапагандысцкі фільм "Белтэлерадыёкампаніі" "Беларусь созидающая". Апроч гэтага, на кадрах, якія апублікавала мясцовая раёнка, бачныя кадры зброі: якім чынам гэта суадносіцца са "стварэннем" ці дзяржаўнай палітыкай, у матэрыяле не тлумачыцца. 

У Драгічыне традыцыйна раёнка паказвае, як актыўна людзі ставяць свой подпіс.

Баранавіцкая раёнка апынулася адной з самых дэмакратычнай: у адрозненні ад большасці астатніх, мясцовыя журналісты хаця б узгадалі і паказалі, як людзі ставяць подпіс у падтрымку іншых патэнцыйных кандыдатаў у прэзідэнты. 

 

У Маларыце на фоне эмблемы Лукашэнкі на гэтых выбарах сфатаграфаваліся прадстаўнікі калектыву.  

У Жабінцы ініцыятыўныя групы Лукашэнкі працуюць дацямна.

Крыніца: Пастановачныя кадры, агітацыя ў школе: як на Берасцейшчыне прайшоў збор подпісаў на выбарах*