- Катэгорыя: Вясна
У адпаведнасці з першым Факультатыўным пратаколам да Міжнароднага пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах барысаўскі праваабаронца Алег Мацкевіч накіраваў паведамленне ў Камітэт па правах чалавека ААН .
- Катэгорыя: Вясна
Як стала вядома Праваабарончаму цэнтру “Вясна”, баранавіцкімі валанцёрамі культурна-асветнікцкай установы “Крытычнае мысленне” сталі цікавіцца супрацоўнікі КДБ. Так, на размову па тэлефоне спрабавалі выклікаць Іллю Сянько, які быў затрыманы з расійскім філосафам і гісторыкам Пятром Рабавым і асужданы па арт. 17.10 КаАП (“публічнае дэманстраванне нацысцкай сімволікі”) да штрафу з канфіскацыяй жорскага дыску камп’ютара. Аднак хлопец прапанаваў супрацоўніку даслаць яму позву і адмовіўся без яе прыходзіць. Тады на размову выклікалі яго маці, якой супрацоўнік Баранавіцкага міжраённага аддзела КДБ па Брэсцкай вобласці Мікалай Безік расказваў “байкі” пра ўстанову, а таксама прымусіў падпісаць позву за сына.
- Катэгорыя: Вясна
За апошнія два месяцы ў Беларусі аднавілася практыка адвольнага абмежавання доступу да незалежных інтэрнэт-мэдыяў. Былі заблакаваны вядомыя ў краіне інфармацыйныя рэсурсы «Беларускі партызан» (belaruspartisan.org) і «Хартыя 97» (charter97.org), якія рэгулярна публікуюць матэрыялы на грамадска-палітычную тэматыку. Сродкі масавай інфармацыі, як традыцыйныя, так і заснаваныя на інтэрнэт-тэхналогіях, з'яўляюцца краевугольным каменем дэмакратычнага грамадства, любыя абмежаванні ў гэтай сферы павінны адпавядаць палажэнням Канстытуцыі і міжнародным абавязальніцтвам Рэспублікі Беларусь.
- Катэгорыя: Вясна
Пакуль міністры, журналісты і актывісты спрачаюцца аб тым, якія паслугі можна будзе прад'явіць да аплаты «дармаедам», праваабаронцы ўжо бачаць пагрозы асноўным правам, закладзеныя ў тэксце дэкрэта прэзідэнта №1. З гэтага пункту гледжання дакумент прааналізаваў праваабаронца "Вясны" Павел Сапелка.
- Катэгорыя: Вясна
У інтэрнэце з’явілася выданне «Шэрая кніга. Віцебская вясна – 2017. Вулічныя акцыі». На 78-мі старонках кнігі праваабаронцы рэгіёну нагадваюць чытачам пра тое, як праходзілі акцыі пратэсту ўвесну 2017 году, дзякуючы якім фактычна быў скасаваны «дармаедзкі» Дэкрэт № 3, як улады спрабавалі перашкодзіць грамадзянам рэалізоўваць іх права на мірныя сходы, як яны чынілі рэпрэсіі супраць удзельнікаў гэтых сходаў і назіральнікаў за імі.
- Катэгорыя: Вясна
Спецдакладчык ААН па Беларусі паведаміў, што яго апошні на гэтай пасадзе даклад у Савет па правах чалавека будзе прысвечаны неабходнасці падаўжэння краінавага мандату. Сваё меркаванне спадар Харасці выказаў падчас кансультацыйнай сустрэчы з беларускімі і міжнароднымі праваабаронцамі, якая праходзіла ў Беларускім Доме правоў чалавека ў Вільні 31 студзеня. Паўнамоцтвы Міклаша Харасці на пасадзе Спецыяльнага дакладчыка ААН па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі завяршаюцца напрыканцы кастрычніка бягучага года. Да гэтага часу ён падрыхтуе свой апошні даклад, які прадставіць на чэрвеньскай сесіі Савета па правах чалавека ў Жэневе, а затым на Генеральнай Асамблеі ААН у Нью-Ёрку.
- Катэгорыя: Вясна
У Праваабарончы цэнтр “Вясна” звярнуўся мінскі мастак-ілюстратар Аляксей Жэлібо, які распавёў пра здзекі з боку супрацоўнікаў міліцыі РУУС Кастрычніцкага раёна г. Мінска.
- Катэгорыя: Вясна
Некалькі соцен уваходных дзвярэй у жылыя шматкватэрныя дамы Першамайскага раёна Мінска аблеплены ўлёткамі з выбарчай праграмай кандыдата ў дэпутаты ў Мінскі гарсавет па Акадэмічнай выбарчай акрузе №48 Сяргей Казлова.