Андрэй Палуда, каардынатар кампаніі супраць смяротнага пакарання ў Беларусі Каардынатар кампаніі «Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі» Андрэй Палуда пракаментаваў вынікі сацыялагічнага апытання пра стаўленне беларусаў да смяротнага пакарання, паведамляе Радыё "Рацыя". 

Алесь Бяляцкі. Фота: Tut.by Кіраўнік Праваабарончага цэнтра “Вясна” Алесь Бяляцкі распавядае сайту palitviazni.info пра сітуацыю з правамі чалавека ў Беларусі, палітычныя пераследы, пра тое, якім быў 2017-ы год, і чаго чакаць ад надыходзячага.

Таццяна Смоткіна і Зміцер Лупач Як паведамляе Радыё "Свабода", Зьмітру Лупачу прысуджаны штраф памерам 920 рублёў (40 базавых велічыняў), Тацяне Смоткінай — памерам 575 рублёў (25 базавых велічыняў).

Асамблея няўрадавых дэмакратычных арганізацыяў і Цэнтар прававой трансфармацыі апублікавалі гадавы агляд “Свабода асацыяцыяў і прававы стан некамерцыйных арганізацыяў у Беларусі” за 2017 год.

Сяржук Русецкі. Фота "Радыё Рацыя" Бярозаўскія праваабаронцы звярнуліся з заявай у мясцовы райвыканкам, пад якой падпісаліся 36 чалавек. Як паведамляе Беларускае Радыё Рацыя, яны просяць пашырыць месцы для масавых мерапрыемстваў або зняць наогул абмежаванні і дазволіць праводзіць там, дзе не забаронена законам, кажа сябра праваабарончага цэнтра “Вясна” Сяржук Русецкі:

Журналістка Таццяна Смоткіна. Фота Радыё Рацыя. Журналістка-фрылансер з Глыбокага Таццяна Смоткіна атрымала позву ў суд. Па інфармацыі Беларускага Радыё Рацыя, судовае паседжанне пройдзе 27 снежня а 10-й гадзіне.

Зміцер Паліенка. Актывісты заклікаюць далучыцца да святочнай акцыі салідарнасці і даслаць віншаванні палітвязню Змітру Паліенку.

Рыгор Грык. Фота - ПЦ "Вясна" Скарга актывіста Рыгора Грыка, накіраваная ў Баранавіцкую пракуратуру з нагоды яго адвольнага затрымання, у выніку апынулася ў таго ж органа, які і здзейсніў парушэнне закона.

21 снежня ў Мінску адбылося ўзнагароджанне лаўрэатаў прэміі “Чэмпіёны грамадзянскай супольнасці”, якую ўжо ў дзевяты раз праводзіла Асамблея няўрадавых дэмакратычных арганізацый. 

Плакат у падтрымку Алены Танкачовай падчас Паралельнага Форуму грамадзянскай супольнасці ў Мінску 21 cнежня Мінскі гарадскі суд разглядзеў скаргу беларускіх праваабаронцаў на адмову суда Цэнтрального района г. Мінска ў задавальненні скаргі на дзеянні Міністэрства ўнутранных спраў.