Стэнды для агітацыйных матэрыялаў у Мінску. Фота Валянціны Свяцкай У адпаведнасці з прынятым Мінгарвыканкамам рашэннем у Мінску ўсталяваныя стэнды для агітацыйных матэрыялаў кандыдатаў у дэпутаты. Найчасцей там размешчаныя ўлёткі з абвесткай даты выбараў і вырабленыя раённымі, а хутчэй цэнтралізавана - Мінскай гарадской, выбарчымі камісіямі, плакаты са звесткамі аб кандыдатах у дэпутаты па той, альбо іншай выбарчай акрузе. Прыкладна такія ж друкаваныя матэрыялы аб звестках пра кандыдатаў у дэпутаты з’явіліся паўсюль у паштовых скрынях. Асобныя ўлёткі кандыдатаў з’яўляюцца толькі ў некаторых акругах. Верагодна, у апошнія дні выбарчай кампаніі іх колькасць павялічыцца, а пакуль што выбаршчыкі атрымліваюць інфармацыю толькі па тых матэрыялах, якія выраблены камісіямі і, калі нехта глядзіць БТ і слухае радыё, то з выступаў саміх кандыдатаў.

Як стала вядома ПЦ "Вясна", да адной дзяўчыны, у якой ёсць знаёмыя ў анархічным руху, каля 13 гадзін дня 12 лютага на працу прыйшлі супрацоўнікі ГУБАЗу.  Яны забралі дзяўчыну з працы і да гэтуль невядома, дзе яна знаходзіцца і што з ёй адбываецца. 

Аюб Ціціеў Расійскія праваабаронцы звяртаюцца з заклікам да сваіх калегаў, грамадскіх актывістаў і ўсіх неабыякавых падтрымаць кіраўніка грозненскага прадстаўніцтва Праваабарончага цэнтра “Мемарыял” Аюба Ціціева, якому пагражае ад 3 да 10 гадоў зняволення за яго праваабарончую дзейнасць.

Інфармацыйная ўлётка кандыдата Сяргея Кандрашына. У пад’ездах шматкватэрных дамоў у вёсцы Копішча Мінскага раёна з’явіліся агітацыйныя ўлёткі кандыдата ў дэпутаты Бараўлянскага сельскага Савета па Другой Капішчанскай выбарчай акрузе №13 Сяргея Кандрашына. 

Алесь Дзергачоў Пры рэгістрацыі кандыдатаў у дэпутаты Смаргонскага раённага Савета было праведзена лёсаванне часу запісу выступаў кандыдатаў і выхаду запісаў ў эфір. Згодна з гэтым рашэннем запіс мусіў адбывацца ў Смаргоні, паведамляе "Гарадзенская Вясна".

Анатоль Лябедзька. Фота: TUT.by Сёння ў Жабінцы павінен адбыцца суд над лідэрам АГП Анатолям Лябедзька. Яго вінавацяць у непадпарадкаванні супрацоўніку міліцыі і кіраванні аштамабілем без належных дакументаў (пратэрмінаванае пасведчанне кіроўцы).

Аляксей Сігаеў. Фота: pvby.org Кандыдат у дэпутаты па Карбышаўскай выбарчай акрузе №50 г Мінска Аляксей Сігаеў звярнуўся са скаргай ў Мінскую гарадскую камісію. Справа ў тым, што Першамайская раённая выбарчая камісія вырабіла інфармацыйныя матэрыялы кандытата, не ўзгадніўшы з ім інфармацыю, якая, на думку Сігаева, мае важнае значэнне.  А менавіта – як паведамляе ў скарзе кандыдат – утаіла ад выбаршчыкаў наяўнасць ва ўласнасці кватэры, гаража, двух аўтамабіляў, не ўказала выбарную пасаду ў палітычнай партыі (Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада)), надрукавала назву партыі з памылкамі.

Рыгор Кастусёў. Выбарчая камісія, якая вырабляла інфармацыйныя ўлёткі пра кандыдатаў у дэпутаты па Шклоўскай гарадской акрузе № 54, не ўказала частку біяграфічных звестак пра кандыдата ў дэпутаты Рыгора Кастусёва.

Перадвыбарчы пікет у Гомелі. 10 лютага 2018г. Фотаздымак: Leanid Sudalenka 10 лютага 2018 года ў Гомелі прайшоў сумесны перадвыбарчы пікет чатырох кандыдатаў ад Аб’яднанай грамадзянскай партыі. Планаваная сутстрэча кандыдатаў у дэпутаты з выбаршчыкамі прайшла практычна ў цэнтры города на адкрытай пляцоўцы перад універмагам “Гомель”.

Анатоль Лябедзька. Фота: TUT.by Грамадзкі актывіст з Кобрына Алесь Мех у выходныя намагаўся перадаць перадачу затрыманаму да суда ў Кобрынскім ізалятары часовага ўтрымання лідару АГП Анатолю Лябедзьку. Аднак на дзьвярах ІЧУ была вывешаная абвестка: "У выходныя і святочныя дні перадачы забаронены".