Кіраўнік працоўнай групы па Беларусі ПА АБСЕ Кент Харстэд на парламенцкіх выбарах 2016 года ў Беларусі Арганізацыя па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе не будзе накіроўваць сваіх назіральнікаў на мясцовыя выбары ў Беларусь, але мае намер адсачыць іх вынікі. Пра гэта ў інтэрв'ю праграме «Контуры» тэлеканала АНТ, паказаным увечары 28 студзеня, сказаў намеснік старшыні Парламенцкай асамблеі АБСЕ, спецпрадстаўнік па Усходняй Еўропе Кент Харстэд.

ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” і РПГА “Беларускі Хельсінкскі камітэт” накіравалі сумесны зварот у Канстытуцыйны суд Беларусі з просьбай выказацца адносна прававой нявызначанасці, у выніку якой журналістаў прыцягваюць да адказнасці па артыкуле 22.9 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях.

ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” і РПГА “Беларускі Хельсінкскі камітэт” накіравалі сумесны зварот у Канстытуцыйны суд Беларусі з просьбай выказацца адносна прававой нявызначанасці, у выніку якой журналістаў прыцягваюць да адказнасці па артыкуле 22.9 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях.

Сяргей Гоуша Па Берасцейшчыне коціцца хваля допытаў членаў незалежнага прафсаюза “РЭП”. Выклікі ў міліцыю тычацца крымінальнай справы, узбуджанай супраць старшыні прафсаюза РЭП Генадзя Федыніча і бухалтара прафсаюза Ігара Комліка.

Міжнародная праваабарончая арганізацыя Front Line Defenders глыбока занепакоеная падзеямі ў Чачні, дзе любая праца па дакументаванні і наданню галоснасці парушэнняў правоў чалавека пастаянна пераследуецца аўтарытарнай уладай Рамзана Кадырава пры падтрымцы федэральных уладаў. Праваабаронцы сістэматычна падвяргаюцца фізічным нападам, падпалам і крымінальнаму пераследу па сфальсіфікаваных абвінавачваннях. У апошнія дні мы назіраем відавочную атаку на Праваабарончы Цэнтр "Мемарыял" з мэтай спынення яго працы на Паўночным Каўказе.

Вядучы Глеб Лабадзенка і Валянцін Стэфановіч, Яўген Грамыка, Піт Паўлаў у студыі Белсата У ток-шоу «Кожны з нас» на тэлеканале “Белсат” аўтарытэтны святар Беларускай праваслаўнай царквы протаярэй Яўген Грамыка, праваабаронца Валянцін Стэфановіч і іншыя эксперты выказаліся на адну з самых вострых тэмаў – смяротнае пакаранне.

Алена Маслюкова. Фота з сацыяльных сетак. На паседжанні Светлагорскага раённага выканаўчага камітэта 3 студзеня было прынятае рашэнне аб вызначэнні ў Светлагорскім раёне месцаў для ажыццяўлення перадвыбарчай агітацыі пад час правядзення выбараў у мясцовыя Саветы дэпутатаў Рэспублікі Беларусь.

Паседжанне Магілёўскага праваабарончага цэнтра. Фота: mspring.online 26 студзеня 1998 года група актывістаў падала дакументы на рэгістрацыю грамадскага аб’яднання, якое абараняла б правы магілёўцаў. Гэтую дату прынята лічыць днём нараджэння Магілёўскага праваабарончага цэнтра, якому у 2018-ым споўнілася ўжо дваццаць гадоў. Дзейсныя члены МПЦ сабраліся сціпла адзначыць дату ў грамадскім цэнтры «Кола».

Галіна Пашкоўская. Фота: Гомельская Вясна". Гомельская акруговая камісія зарэгістравала кандыдатам у мясцовыя дэпутаты жыхарку Жлобіна Галіну Пашкоўскую (вылучаецца ад кампаніі”Гавары праўду”), якой раённая Жлобінская выбарчая камісія адмовіла ў рэгістрацыі. Сп. Галіна балатуецца па Камсамольскай выбарчай акрузе ў Жлобінскі раённы савет дэпутатаў. Афіцыйная падстава адмовы ў рэгістрацыі – несапраўднасць 8 з 15 абраных на праверку подпісаў выбарцаў. Сябры камісіі паведамілі Галіне Пашкоўскай, што яны спачатку візуальна ацэньвалі сапраўднасць подпісаў, а потым хадзілі па кватэрам і спраўджвалі яе подпісы.

Юрыст ПЦ "Вясна" Аляксей Лойка Пракуратура Першамайскага раёна г. Мінска лічыць адмову раённага Следчага камітэта ва ўзбуджэнні крымінальнай справы па факце збіцця юрыста ПЦ "Вясна" Аляксея Лойкі 25 сакавіка пры налёце міліцыі на офіс арганізацыі законнай і абгрунтаванай.