Намеснік старшыні Вярхоўнага Суда Валер Калінковіч У 2017 годзе было вынесена 5 смяротных прысудаў, 3 чалавекі асуджаныя на пажыццёвае зняволенне, паведаміў першы намеснік старшыні Вярхоўнага суда Валерый Калінковіч. Пра гэта піша TUT.by.

Сяржук Доўгушаў. Фота: Радыё Свабода Сяржук Доўгушаў і Аляксандр Ясінскі на люты распланавалі тур па Беларусі з прэзентацыяй альбома “Дарогі”. Аднак у Воршы канцэрт адмяняюць ужо трэці раз. Па інфармацыі Беларускага Радыё Рацыя, пасля Гарадскога цэнтру культуры прымаць вядомых артыстаў адмовілася Дзіцячая школа мастацтваў № 2. Не дапамагло нават тое, што пра канцэрт дамаўляўся нават дырэктар Белдзяржфілармоніі.

Распачаць крымінальную справу па артыкуле 351 Крымінальнага кодэксу - кампутарны сабатаж просіць прафсаюз РЭП. Заяву ў ГУУС Мінгарвыканкама і Савецкі РУУС Менска накіравалі лідэр прафсаюза РЭП Генадзь Фядыніч і юрыст Юры Белякоў.

Алесь Абрамовіч. Фота licviny.info Сёлета, пад час выбарчай кампаніі,  кандыдатам у дэпутаты мясцовых Саветаў прадстаўляецца выступ на радыё не больш за тры хвіліны, прычым  выступы не будуць транслявацца ў жывым эфіры, а падавацца ў запісу. Скарыстаўшыся прадстаўленай яму магчымасцю, кандыдат у дэпутаты па 28-й Барысаўскай цэнтральнай выбарчай акрузе Аляксандр Абрамовіч, які балатуецца ў Мінскі абласны Савет, звярнуўся да дырэктара радыёстанцыі «Мінская хваля» Тамары Вяцкай.

Дзіцячая школа мастацтваў №1 у Оршы Ліст з раённай выбарчай камісіі аб немагчымасці правядзення сустрэчы з выбаршчыкамі кандыдат у дэпутаты Аршанскага райсавета ад Беларускай партыі левых “Справядлівы свет” Аляксандр Булаўка атрымаў толькі праз два дні пасля заяўленай ім даты мерапрыемства.

Юрась Лукашэвіч, старшыня Моладзі БНФ. Фота: Польскае Радыё Лідара «Моладзі БНФ» Юрыя Лукашэвіча адлічылі з гістарычнага факультэта БДУ вясной 2017 году. Пра гэта яму напярэдадні паведамілі ў дэканаце — за тыдзень першакурсніку зрабілі адразу дзве пісьмовыя вымовы.

Юрась Лукашэвіч, старшыня Моладзі БНФ. Фота: Польскае Радыё Лідара «Моладзі БНФ» Юрыя Лукашэвіча адлічылі з гістарычнага факультэта БДУ вясной 2017 году. Пра гэта яму напярэдадні паведамілі ў дэканаце — за тыдзень першакурсніку зрабілі адразу дзве пісьмовыя вымовы.

Дзмітрый Паліенка. Фота "Радыё Свабода" Як паведаміў сайту palitviazni.info актывіст Вячаслаў Касінераў, які лістуецца са Зміцерам Паліенкам, палітвязень не атрымаў дасланыя яму паштоўкі.

Цяпер са справаздачай можна азнаёміцца ​​ў раздзеле "Выданні" на нашым сайце: «Рэспубліка Беларусь: месцы несвабоды» (2017). Даследаванне становішча ва ўстановах несвабоды, а таксама прыняцце прававых мераў супраць прымянення катаванняў і жорсткага, бесчалавечнага, зневажальнага абыходжання - адзін з асноўных накірункаў дзейнасці Праваабарончага цэнтра «Вясна».

Умовы этапу перадвыбарчай агітацыі кандыдатаў у дэпутаты мясцовых Саветаў гэтага году па Гродна і вобласці з’яўляюцца амаль аналагічнымі тым умовам, што былі падчас выбараў 2014г, за выключэннем Гродна. Пра гэта распавёў назіральнік кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” Раман Юргель, які прааналізаваў рашэнні па перадвыбарчай агітацыі на выбарах 2014 і 2018 гадоў.